Меркаванні88

Дэкарацыя для «Славянскага базару»

У Віцебску вырашылі «адбудаваць» вежу Альгерда на Верхнім замку, што была зьнішчаная ў XVII ст. Але як?

У Віцебску вырашылі «адбудаваць» вежу Альгерда на Верхнім замку, што была зьнішчаная ў XVII ст. Але як?

Што ў большасьці гарадоў Беларусі былі мураваныя вежы ў замках, ня дзіва. Многія зь іх сталі ахвярамі расейскіх захопнікаў яшчэ ў ХІХ ст., калі збурылі славутыя вежы-данжоны ў Тураве, Берасьці, Пінску...

Чаму цяпер улады схапіліся за ідэю ўзнаўленьня сярэднявечнай вежы ў Віцебску? Каб паказаць, што рупяцца пра гісторыю. Чаму ж тады няма сродкаў на сапраўдны, цалкам аўтэнтычны замак у Крэве, што быў сьведкам грандыёзных гістарычных падзеяў, а цяпер рассыпаецца? На дзясяткі іншых замкаў, што руйнуюцца на вачах, – ад Быхава да Геранёнаў?..

Ну, напрыклад, таму што сродкі ёсьць пакуль толькі ў Віцебску. Або таму што там разумнейшае мясцовае начальства. Або таму што Віцебск – гэта частка фасаду, праз «Славянскі базар». Але і ў Віцебску, бадай, варта найперш рэстаўраваць наяўнае, а не адбудоўваць тое, чаго ніхто ня бачыў.

Але дапусьцім, хочацца нешта менавіта «ўзнавіць», каб быў такі знак. Узнаўленьне. Добра. Тады мо варта спачатку аднавіць нешта, зьнішчанае нядаўна, выгляд чаго добра вядомы? Напрыклад, Усьпенскі сабор на гары, узарваны ў у 1936 годзе сапэрнай брыгадай Пятра Грыгарэнкі. Альбо касьцёл Сьв.Антонія й кляштар бэрнардынаў, зруйнаваны паводле спэцыяльнай пастановы ў 1938-м. Разам з бэрнардынскім кляштарам на супрацьлеглым беразе Віцьбы калегіюм езуітаў ствараў нібыта люстэркавую сымэтрыю Рынкавай і Саборнай плошчаў гораду і адзіны ансамбль. У1956 г., з мэтай «добраўпарадкаваньня і рэканструкцыі», сабор і калегіюм езуітаў таксам ўзарвалі... За савецкім часам у Віцебску было зьнішчана больш як 25 (!) храмаў. Існуюць жа шматлікія фота гэтых ансамбляў, дакладныя абмерныя красьлюнкі. Альбо – цалкам рэальнае ўзнаўленьне Стрэчанскай царквы XVI стагодзьдзя, муры якое былі выяўленыя ў 1993 годзе пры археалягічных дасьледаваньнях Саляных складоў.

Праўда, узнаўленьне гэткіх сур’ёзных аб’ектаў вымагае вялікай кваліфікацыі, ня робіцца ўраз. Вежу Гедыміна ў Вільні аднаўлялі ў два этапы ў ХХ ст. У Пскове і ў Смаленску панаставілі такіх «гістарычных» вежаў. І Троцкі замак таксама на тры чвэрткі – фантазія літоўскіх будаўнікоў. Але: а) тамака гэтыя аб’екты былі прадметам шматгадовых публічных дыскусіяў (пра Гедымінаву вежу нават Мсьціслаў Дабужынскі напісаў цэлае эсэ); б) гэтыя аб’екты ўключаліся як «разынкі» ў адроджаную й дагледжаную тканку аўтэнтычнага асяродзьдзя.

У нашым выпадку рашэньні прымаюцца невядома кім. А таму ўсё залежыць ад сумнеўных суб’ектыўных густаў. Напрыклад, знаны архітэктар Армэн Сардараў у «Советской Белоруссии», кажа: «У Віцебску як нідзе адчуваецца стражытнарускі, праваслаўны ўплыў. І тут ёсьць момант пэўнай этыкі – наколькі мы маем права вярнуцца да схемы Альгердавай вежы. (...) Ці маем мы права ў Віцебску падкрэсьліваць гэтую літоўскасьць? Тым больш, што ніхто ня ведае, якой была вежа ў XIV стагодзьдзі».

Сп.Сардараў яўна не цікавіўся беларускай гісторыяй настолькі, каб ведаць сэнс тэрміну «літоўскі» ў Сярэднявеччы. Інакш бы ведаў, што яно азначала менавіта «беларускі». Як ня ведае ён, што князь Альгерд быў слынным рупліўцам праваслаўя, а ягонай жонкаю была віцебская княжна. І вось яму Віцебск бачыцца «старажытнарускім». А камусьці – гатычным, а камусьці – супрэматычным... Але ж аднаўляць трэба тое, што было, што вядома, а ня тое, што бачыцца! Напрыклад, каталіцкае і ўніяцкае дойлідзтва XVIII ст., той дасканалы барочна-ракайльны ансамбль, што датрываў да савецкага часу.

Дарэчы, мэтадалягічна разьвязаць праблему вобразу тае вежы й характару яе канструкцыяў няцяжка. Мы мусім заплюшчыць вочы і... уявіць сабе горад у XIV стагодзьдзі. Лёгка? Няма праблемаў, сьцвярджае «Советская Белоруссия»! У сваім артыкуле «Камяні Альгердавай вежы» Сьвятлана Ліцкевіч піша з аплёмбам: «Пытаньне пра тое, як будзе выглядаць адроджаны круглік, гэтак і не знайшло пакуль дакладнага адказу. Але гэта ўжо дэталі. Галоўнае, у чым адмыслоўцы адзінадушныя: вежа павінна быць». От жа «адбудова» помнікаў: як выглядала – ня ведаем, як будзе выглядаць – таксама. Але – павінна быць! Зьвярнеце ўвагу, што аўтарка не ўдакладняе, якія «адмыслоўцы» і дзе выявілі такую рэдкасную аднадушнасьць. А можа, мы ведаем гэтага адмыслоўца?..

Калі ў Камянецкай вежы даўмеліся ўставіць плястыкавыя шклопакеты, калі ў Лідзкім замку зрабілі жалезабэтонны праезд, то...

Новая «старадаўняя» вежа Альгерда сярод савецкага Віцебску будзе глядзецца ня горш, чым комін ТЭЦ. Дэкарацыя для «Славянскага базару» будзе. А толку?

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць