Культура

Алег Трусаў: «Трэба ствараць аргкамітэт па ўручэньні агульнацыянальных прэміяў»

Закінутае летам «Нашай Нівай» пытаньне аб тым, хто ў сёньняшняй Беларусі можа лічыцца Народным пісьменьнікам, сустрэла значны грамадзкі розгалас. Нехта называў прозьвішчы вартых на гэтае званьне творцаў. Хтосьці казаў, што гэта перажытак мінулага і добра, што сучасная Беларусь адмовілася ад гэтай савецкай спадчыны. Рэдакцыя атрымала дзясяткі лістоў зь меркаваньнямі чытачоў.

Закінутае летам «Нашай Нівай» пытаньне аб тым, хто ў сёньняшняй Беларусі можа лічыцца Народным пісьменьнікам, сустрэла значны грамадзкі розгалас. Нехта называў прозьвішчы вартых на гэтае званьне творцаў. Хтосьці казаў, што гэта перажытак мінулага і добра, што сучасная Беларусь адмовілася ад гэтай савецкай спадчыны. Рэдакцыя атрымала дзясяткі лістоў зь меркаваньнямі чытачоў.

Каб падсумаваць вынікі нашага апытаньня, мы зьвярнуліся да старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. Пры памысных умовах акурат Таварыства беларускай мовы магло б стаць інстытуцыяй, якая магла б надаваць званьне Народнага пісьменьніка.

«Наша Ніва»: Сп.Алег, як Вы ўвогуле паставіліся да нашаніўскай ініцыятывы вызначыць, хто сёньня Народны сярод беларускіх пісьменьнікаў?

Алег Трусаў: Сама па сабе ініцыятыва, канечне, цікавая. Хоць «Народны», «Заслужаны» — гэта, натуральна, савецкая спадчына. У нармальных эўрапейскіх краінах такога няма. У нашай жа краіне былыя савецкія традыцыі почасту робяцца адносна дэмакратычнымі, улічваючы спэцыфіку разьвіцьця нашай краіны. Хто, напрыклад, мог падумаць, што будуць апазыцыйныя камуністы? Калі ўлады пасьля распаду СССР працягвалі даваць гэтае званьне, то я думаю, і спрэчак бы не ўзьнікала, трэба яно ці ня трэба.

«НН»: Значыць, Вы не ўважаеце наданьне званьня Народнага за савецкі анахранізм?

АТ: Раней казалі, што няма патрэбы ў існаваньні Саюзу пісьменьнікаў, казалі, што ён савецкі, сталінскі, яго трэба закрываць. Аднак калі ўлада пачала ціснуць на Саюз, то ў яго ўступілі ўсе ранейшыя крытыкі: ад Сідарэвіча да бумбамлітаўцаў. Тое самае і з прысваеньнем званьня Народнага. У краіне ў любым разе павінны быць нейкія літаратурныя прэміі. Ёсьць Нобэлеўская прэмія, але ніхто не заяўляе, што гэта анахранізм буржуазнага часу, яе крытыкуюць, штогод кажуць пра тое, што ўшанавалі ня тога пісьменьніка, але ўсе хочуць яе атрымаць. І калі ў Беларусі будзе нешта падобнае, хай гэта будзе прэмія, пасада, званьне ці нешта іншае, дык гэта нармальна. Гэта не супярэчыць агульнаэўрапейскай практыцы.

«НН»: На Ваш погляд, чаму сёньняшнія беларускія ўлады не імкнуцца адрадзіць гэты інстытут Народнага пісьменьніка?

АТ: Таму што цяперашняя ўлада не разумее і ня хоча зразумець ролі пісьменьніка ў грамадзтве. Ва ўладзе цяпер стаяць людзі, якія ўвогуле не чытаюць ніякіх кніжак, ня тое што беларускіх. У савецкі час пры ўсіх агаворках слова «пісьменьнік» было станоўчае, таму і ўлады трымалі пісьменьнікаў ля сябе. Савецкая ўлада будавала камунізм, яна думала пра вечнасьць, гэтая ўлада жыве толькі сёньняшнім днём, яна нічога не будуе, ні да чога не імкнецца. Пісьменьнікі ў такіх умовах уладам папросту непатрэбныя, ні савецкія, ні беларускія, ні праўладныя, ні тым болей незалежныя. З гэтай прычыны не даюць пісьменьнікам ні ордэнаў, ні званьняў.

«НН»: А хто тады б сёньня змог узяцца за наданьне званьня Народнага пісьменьніка?

АТ: Было б вельмі добра, каб за гэтую справу ўзяліся адразу некалькі арганізацыяў. Скажам, ТБМ, ТБШ, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», БАЖ, ПЭН-Цэнтар і г.д. Адным словам, тыя арганізацыі, якія маюць дачыненьне да прыгожага пісьменства. Спачатку, я думаю, варта зладзіць пры «Нашай Ніве» круглы стол з удзелам прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў. Вызначыць разам крытэры, паводле якіх будуць адбірацца годныя кандыдаты. Можа быць, у далейшым гэтае званьне ня будзе называцца «Народны пісьменьнік», а як-небудзь іначай. Проста насьпела патрэба ў нейкай агульнанацыянальнай пісьменьніцкай прэміі.

«НН»: Калі такая прэмія ўрэшце зьявіцца, якія Вы бачыце пэрспэктывы для яе?

АТ: Такая прэмія мусіць уручацца штогод. У ідэале было б добра, каб яе ўручалі ня толькі пісьменьнікам, але і скульптарам, мастакам, журналістам, гісторыкам і г.д. Кожная прэмія можа насіць сваё імя. Для пісьменьнікаў — Багушэвіча, для мастакоў — Драздовіча і г.д. Для пачатку хай бы ляўрэатаў узнагароджвалі якім-небудзь чыста сымбалічным прадметам. Скажам, невялічкім зьліткам золата. І ня вельмі дорага, і з густам. Пасьля, можа быць, дапамогу будуць аказваць нашы эмігранты, бізнэсоўцы.

Мусіць існаваць грамадзкі камітэт, які і будзе займацца вылучэньнем кандыдатаў на гэтыя прэміі. Будзе існаваць цікавасьць у грамадзтве, спаборніцтва між кандыдатамі. Гэткая прэмія можа ізноў адрадзіць інтарэс да беларускай літаратуры. Існуюць прэміі «Гліняны Вялес», ПЭН-Цэнтар уручае прэмію імя Алеся Адамовіча, але ўсе яны маюць нейкі мясцовы характар, а патрэбная агульнанацыянальная прэмія для творцаў.

«НН»: Якую ролю ў грамадзтве мусіць выконваць ляўрэат?

АТ: Найперш ён мусіць быць прапагандыстам беларускасьці. Арганізацыі, што вызначалі яго, бяруцца за раскрутку гэтага творцы. Выдаюць ягоныя кніжкі, ладзяць сустрэчы з чытачамі.

«НН»: А хто зь сёньняшніх пісьменьнікаў варты званьня Народнага?

АТ: Як на мой погляд, то найлепшыя кандыдатуры цяпер Уладзімер Арлоў і Вольга Іпатава. Менавіта на сустрэчы з гэтымі пісьменьнікамі зьбіраецца шмат людзей, іхнія кнігі чытаюцца людзьмі.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць