Усяго патроху44

Найлепшыя аматарскія кліпы на песню «Ляпіса Трубяцкога»

Падведзеныя вынікі конкурсу «Будзь свабодным!»

Пераможцай конкурсу «Будзь свабодным!», арганізаванага гуртом «Ляпіс Трубяцкой» і кампаніяй «Будзьма беларусамі!», стала мінчанка Алена Ясінская.

На паштовую скрыню конкурсу прыйшло некалькі сотняў лістоў з Беларусі, Украіны, Расіі і нават далёкай Аўстраліі. Арганізатары конкурсу шчыра віншуюць з перамогай фіналістаў і дзякуюць усім удзельнікам. Рэальная сутворчасць па-над межамі краінаў і светапоглядаў — безумоўна, галоўны вынік конкурсу «Будзьма свабоднымі!».

Сябрамі журы ў першую чаргу ацэньвалася творчая ідэя, а таксама складанасць выканання працы. Пераможца конкурсу — Алена Ясінская. Яна атрымае галоўны прыз — паездку на дваіх на прэзентацыю альбома «Ляпісаў» «Веселые картинки» ў Маскву або Санкт-Пецярбург ці запрашэнне на мінскі выступ «Ляпіса Трубяцкога» (на выбар). Найбліжэйшым часам пераможцы будзе ўручаны VIP-білет на канцэрт «Ляпісаў» і арганізаваныя праезд і пражыванне ў абраным ёй горадзе.

У топ-10 фіналістаў таксама трапілі:

Дзяніс Кузьмянок (Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н., в. Броннае)

Уладзімір Рудакоў (Брысбен, Аўстралія)

Ігар Галавачоў (Магілёў)

Вікторыя Горбатава (Днепрапятроўск, Украіна)

Аляксей Шыловіч (Мінск)

Марыка (Мінск)

Андрэй Косараўскі (Мінск)

Ганна Емяльянава (Мінск)

Раман Стэпановіч (Роўна, Украіна)

Фіналісты конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта «Ляпіс Трубяцкой» і прэзенты ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», а таксама па два білеты на любы з канцэртаў туру «Веселые картинки». Найбліжэйшыя канцэрты:

5 сакавіка — Масква, Расія. «Олимпийский». Фестываль «Чартова Дюжина»

6 сакавіка — Санкт-Пецярбург, Расія. «Юбилейный». Фестываль «Чартова Дюжина»

7 сакавіка — Яраслаўль, Расія. «Авангард»

8 сакавіка — Цвер, Расія. «От заката до рассвета»

11 сакавіка — Масква, Расія. «A2»

13 сакавіка — Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны манеж «Дынама»

18 сакавіка — Санкт-Пецярбург, Расія. «ГлавCLUB»

20 сакавіка — Магілёў, Беларусь. «Ліга»

30 сакавіка — Варшава, Польшча. «Stodola»

1 красавіка — Мінск, Беларусь. «Рэактар»

2 красавіка — Мінск, Беларусь. «Рэактар»

Найлепшыя працы альбо іх фрагменты будуць выкарыстаныя ў відэаінсталяцыі падчас туру «Ляпісаў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Загаварыла адна з дачок Пуціна: Чалавек, які забраў мільёны жыццяў і разбурыў маё19

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі8

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню82

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць