Музыка11

У Брэсце збіраюць подпісы, каб дазволілі канцэрта Вайцюшкевіча

У Брэсце арганізаваны збор подпісаў пад зваротам да міністра культуры Паўла Латушкі дазволіць канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

«У лісце гаворыцца, што адменай канцэрту парушана нашае права на ўдзел у культурным жыцці, якое дэкларуе артыкул 51 Канстытуцыі Беларусі. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцяў айчыннай і сусветнай культуры», — заявіла арганізатар акцыі Іна Хоміч.

Тэкст звароту да Латушкі змешчаны на сайце агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». «Усе, хто падтрымлівае дадзеную ініцыятыву, могуць збіраць подпісы пад гэтым лістом і затым прынесці іх у офіс «Дзедзіча «, — дадала Хоміч.

Канцэрт Вайцюшкевіча быў запланаваны на 18 сакавіка ў Брэсцкім тэатры лялек.

11 сакавіка арганізатару канцэрта Дзмітрыю Назараву дырэктар тэатра заявіў, што канцэрт трэба адмяніць.

У сакавіку ў шэрагу гарадоў Беларусі былі скасаваныя канцэрты гуртоў «Ляпіс Трубяцкой», «Нейра Дзюбель» і «Крамбамбуля».

Усе гэтыя музыкі ўключаны ў так званы «чорны спіс» беларускіх і замежных дзеячаў культуры і мастацтва, пра якіх забаронена згадваць у афіцыйных беларускіх СМІ.

У прыёмнай міністра культуры заявілі, што не ведаюць пра існаванне падобнага спісу і назвалі яго плёткай.

У Міністэрстве інфармацыі таксама заявілі, што не маюць ніякага дачынення да складання «чорных спісаў».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве32

Беларускія студэнты зноў едуць працаваць на БАМ4

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі5

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць18

За паўгода правоў пазбавілі больш за 10 тысяч кіроўцаў7

Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць