Меркаванні66

Ювенальная юстыцыя: небяспечная навацыя

У пачатку 2009 года ў Рэспубліку Беларусь была закінутая доўгая трапная ювенальная вуда. Што з гэтага выйдзе — ніхто не ведае.

Многія не раз чулі гэты тэрмін, але наўрад ці заглыбляліся ў нюансы. А ювенальная юстыцыя — гэта сістэма дзяржаўных органаў, якія займаюцца правасуддзем па справах непаўналетніх. Тут мы бачым два бакі аднаго медаля.

Усе ведаюць, што ў любой дзяржаве ёсць няшчасныя сем’і, дзе бацькі сапраўды не забяспечваюць дзіцяці неабходных для нармальнага пражывання ўмоваў. Выкарыстанне дзіцячай працы, збіванне дзяцей, гвалт, пазбаўленне дзяцей харчавання — не такія рэдкія з’явы ў сучасным грамадстве. Такім сем’ям патрэбная дапамога. Прычым як дзецям, так і бацькам або апекунам.

Падавалася б, разам з укараненнем у сістэму правасуддзя ювенальных судоў гэтыя праблемы будуць вырашаныя.

Аднак ювенальная юстыцыя дзейнічае як антыбіётык: спрыяе паляпшэнню стану адных органаў і тут жа пагаршае стан іншых.
Справа ў тым, што супрацоўнікі ювенальных службаў маюць неабмежаваны доступ у любую сям’ю. Вось і ўскладненні. Спачатку кожны з нас думае, маўляў, мяне гэта не кране, я жыву ў нармальнай сям’і, дзе мяне ўсе любяць, чакаюць да вячэры і тэлефануюць, каб папрасіць купіць пральны парашок. Толькі вось праз сваё права «неабмежаванага доступу» ў любы час вам можа нанесці візіт камісія з апекі, якая зазірне ва ўсе шчыліны і разгледзіць усе няроўнасці.

Нярэдка атрымліваецца так, што супрацоўнікі ювенальнай службы прыходзяць, забіраюць дзіця і моўчкі сыходзяць.
Пры гэтым яны знаходзяць прычыны, якіх, па іх меркаванні, дастатковыя, каб у бацькоў адабралі дзіця. Так, у Ізраілі з добра забяспечанай сям’і забралі васьмігадовага хлопчыка праз тое, што бацькі ў якасці пакарання ставілі яго ў кут. А у Расіі ў жанчыны адабралі траіх дзяцей. Прычынай паслужыла тое, што на абед яна карміла іх толькі сачавічным супам. У Фінляндыі сямігадовы Роберт Рантала сказаў у школе, што маці адпляскала яго і прыстрашыла, што павязе ў Расію. Дзіця забралі ў прытулак, а бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. Праз паўгода дзіця перададуць у прыёмную сям’ю. Бацькі, дзядулі і бабулі змагаюцца за вяртанне дзіцяці ў сям’ю. Тым часам вучні ў прытулку, гуляючы, разбілі Роберту галаву кавалкам лёду… Бацькоў да дзіцяці не пускаюць.

З аднаго боку ад гэтай гісторыі патыхае нейкім таталітарызмам, і адразу ўзнікае некалькі пытанняў.

Чаму тэорыя ювенальнай юстыцыі так моцна адрозніваецца ад практыкі? Навошта ўкараняць у дзяржаўнае судаўладкаванне сістэму, якая сваімі дзеяннямі руйнуе паняцці сям’і, недатыкальнасці чалавека?
Хто пусціў нават само гэтае паняцце з Амерыкі на тэрыторыю Еўропы? Хто яны, гэтыя працаўнікі ювенальнай службы? І, нарэшце, як першапачаткова можа працаваць гэтая вялізная сталёвая машына дзіцячага суду, калі сваімі «запаветамі» яна супярэчыць асновам Канвенцыі аб правах дзіцяці? Бо канвенцыя ААН гаворыць нам аб тым, што нават калі дзіця знаходзіцца ў сям’і ў дрэнных умовах, то забраць з сям’і яго могуць толькі з яго асабістай згоды (натуральна, калі дзіця ў свядомым узросце)…

З іншага боку, існуе цалкам процілеглае меркаванне пра выпадак з Робертам Ранталам. Кожнае дзіця праходзіць праз той узрост, калі дзесяціхвіліннае стаянне носам у кут дзейнічае нашмат лепш, чым павучальныя словы. Невялікую долю верагоднасці можна пакінуць на той выпадак, што Роберт сам расказаў у школе не зусім дакладна пра тое, што адбылося. Таксама трэба ўлічваць той факт, што пакуль гэтая навіна даляцела да нас з Фінляндыі, яна магла быць добра патрапаная і перайначаная. Але тады зноў узнікае цалкам лагічнае пытанне: навошта?..

А цяпер да галоўнага. У пачатку 2009 года ў Рэспубліку Беларусь была закінутая доўгая трапная ювенальная вуда. Што з гэтага выйдзе — ніхто не ведае. Рабіць прагнозы бессэнсоўна. Пакуль што застаецца спадзявацца на лепшае.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца30

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць