Грамадства1717

Беларускія ВНУ вызначылі кошт платнага навучання для І курса

Кошт навучання для першакурснікаў складае ад 4 млн руб. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце да 7 млн 484 тыс. рублёў у БДУ.

ВНУ Міністэрства адукацыі Беларусі вызначылі кошт платнага навучання для першага курса,

пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі.

Кошт навучання для першакурснікаў дзённай формы навучання складае ад 4 млн рублёў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце да 7 млн 484 тыс. рублёў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Калі казаць пра галоўныя ВНУ краіны, то ў БДУ кошт платнага навучання для першакурснікаў вызначаны ў памеры ад 5 млн 385 тыс. да 7 млн 484 тыс., БНТУ - ад 6 млн 186 тыс. да 6 млн 428 тыс.

У некаторых ВНУ кошт на навучанне ўсталяваны аднолькавы для ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцяў.

Напрыклад, у БДТУ - 6 млн 626 тыс., МДЛУ - 5 млн 12 тыс., Магілёўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А. Куляшова - 4 млн 450 тыс. А вось у БДУІР мінімальны і максімальны кошты розняцца на 600 тыс. - ад 5 млн 400 тыс. да 6 млн, у БДЭУ розніца складае менш за 200 тыс. - ад 4 млн 830 тыс. да Br5 млн 27 тыс.

Па аплаце за 2-5 курсы ВНУ, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, падвысілі кошты не больш чым на 20%.

"Пытанні цэнаўтварэння платнага навучання ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці рэгулююцца ў адпаведнасці з сацыяльнай скіраванасцю гэтай паслугі", - адзначылі ў ведамстве.

Узровень кошту ў канкрэтным ВНУ залежыць ад фактычнай структуры выдаткаў на платнае навучанне: ад атрыманай спецыяльнасці, кваліфікацыі, стажу работы прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педработнікаў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Установы адукацыі фармуюць кошт платнага навучання паводле дзейных для бюджэтных арганізацый нормаў і нарматываў. Так, выдаткі па заработнай плаце ўключаюцца ў кошт паводле бюджэтных нормаў з улікам індэксацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, па накладных і іншых расходах - з улікам павелічэння цэн і тарыфаў на работы (паслугі), у тым ліку камунальныя, паслугі транспарту, сувязі і іншыя.

Прыватныя ўстановы адукацыі фармуюць кошт на платнае навучанне самастойна.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам1

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа15

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

Ад клінапісу да вітражоў Сен-Дэні. Тэлеграм-каналы беларускіх гісторыкаў, на якія варта падпісацца4

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной2

«Уэнсдэй» вярнулася! Ці не расчаруе другі сезон папулярнага серыяла ад Netflix?1

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам1

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць