Свет33

Прэзідэнт Сірыі: Сілавыя аперацыі супраць апазіцыі спыненыя

Пра гэта Башар Асад заявіў генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну.

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад паведаміў генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну, што сірыйская армія спыніла сілавыя аперацыі супраць удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Аб’яднаных Нацый, у тэлефоннай размове з Асадам генеральны сакратар ААН запатрабаваў, каб «усе ваенныя дзеянні і масавыя арышты неадкладна спыніліся».

З сакавіка гэтага года, калі ў Сірыі пачаліся масавыя антыўрадавыя выступы, сілы бяспекі забілі сотні дэманстрантаў. У тым ліку для падаўлення пратэстаў прымяняецца цяжкая тэхніка і нават артылерыя, усталяваная на ваенных караблях.

Апошняя па часе буйная аперацыя супраць дэманстрантаў была праведзена ў партовым горадзе Латакія. У выніку абстрэлу сірыйскіх ВМФ і дзеянняў ваенных некалькі чалавек былі забітыя, каля 5 тыс. палестынскіх бежанцаў былі вымушаныя пакінуць свае лагеры.

Дзеянні сірыйскага рэжыму супраць дэманстрантаў выклікалі рэзкую рэакцыю міжнароднай супольнасці.

Сваіх паслоў з Дамаска адклікалі ўрада Саудаўскай Аравіі, Бахрэйна і Кувейта. Міністр замежных спраў Турцыі назваў сілавое падаўленне акцый пратэсту недапушчальным.

ЗША ў сваю чаргу ўвялі супраць Сірыі санкцыі і заклікалі іншыя краіны рушыць услед іх прыкладу.

У адказ на падзеі ў краіне прэзідэнт Сірыі Башар Асад паабяцаў правесці палітычныя рэформы, аднак падкрэсліў, што яго ўрад працягне пераслед «тэрарыстычных груп», якія ён абвінавачвае ў арганізацыі дэманстрацый.

Атрымаць дакладную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Сірыі немагчыма, паколькі ўлады краіны жорстка абмяжоўваюць працу замежных журналістаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»21

У Суджанскім раёне Расіі марадзёры забілі начальніка ваеннай паліцыі3

«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе4

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»7

Цапкала: Чаму за пяць гадоў ніводзін з так званых офісаў і кабінетаў не дамогся вызвалення ніводнага палітвязня?41

«Я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной». Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў яго ўтрыманні пасля смерці Навальнага7

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску5

Японскае СМІ абвергла, што японскі выкладчык Масатосі быў памілаваны1

Першая ракетка свету і Андрэа Бачэлі запісалі сумесны трэк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць