Эканоміка

За два тыдні кастрычніка сярэдні курс долара вырас на 20%

За першыя два тыдні кастрычніка сярэдні курс наяўнага долара ЗША ў беларускіх камерцыйных банках вырас на 20,4% (з 7.604 да 9.155 рублёў), сведчыць пастаянны маніторынг каціровак.

Пры гэтым курс куплі долара павысіўся на 18,7% (з 7.484 да 8.882 рублёў), продажу — на 22,1% (з 7.724 да 9.428).

З 1 па 7 кастрычніка сярэдні курс павялічыўся на 5,1%
(купля — на 4,8%, продаж — на 5,3%), з 8 па 14 кастрычніка — на 14,6% (купля — на 13,2%, продаж — на 15,9%).

14 кастрычніка, пасля спынення росту курсу долара на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ (зафіксаваны на папярэдняй адзнацы 9.010 рублёў), сярэдні курс наяўнага долара знізіўся на 1% (з 9.244,5 да 9.155), курс куплі — на 1,1% (з 8.977 да 8.882), продажу — на 0,9% (з 9.512 да 9.428).

Максімальны курс куплі вырас за два тыдні з 7.600 да 9.100 рублёў, мінімальны — з 6.900 да 8.600; мінімальны курс продажу — з 7.640 да 9.150, максімальны — з 8.150 да 10.300.

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу павялічылася з 240 рублёў (3,2%) да 546 (6,1%). З 11 кастрычніка маржа расце штодзень. За чатыры дні яна павялічылася ў 2 разы (з 277 рублёў).

Курс долара на дадатковай сесіі павысіўся за два тыдні месяца на 18,1%
(з 7.630 да 9.010 рублёў). З 1 па 7 кастрычніка рост склаў 3,8% (да 7.920), з 8 па 15 кастрычніка — 13,8%. На асноўнай сесіі БВФБ долар падаражэў на 1,5% (з 5.640 да 5.725). У першы тыдзень быў зафіксаваны рост на 2,1% (да 5.758), у другі — зніжэнне на 0,6%, што звязана з дасягненнем курсам валютнага кошыка (долар, еўра, расійскі рубель) верхняй мяжы калідора (12%). Нацбанк панізіў долар у сувязі з умацаваннем еўра і расійскага рубля да гэтай валюты на замежных пляцоўках. Рашэнне аб адмене калідора або яго пашырэнні афіцыйна не прынята.

Крос-курсы долара ў папулярным у беларускіх турыстаў абменным пункце банка «Цытадэль» на чыгуначным вакзале Вільнюса выраслі з пачатку кастрычніка з 7.190–7.690 да 7.820–9.480 рублёў.

Самы дарагі долар за беларскія рублі ў банках Латвіі.

14 кастрычніка банк «Норвік» прапаноўваў амерыканскую валюту па крос-курсе 16.613 рублёў, «СЕБ-банк» — па 19.185 рублёў. Пры гэтым днём раней, калі долар у Беларусі працягваў хутка расці, у «Норвіку» ён каштаваў 28.667 рублёў, у «СЕБ-банку» — 34.473 рублі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы9

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы9

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць