Грамадства1414

Бяляцкі прапануе перакласці Крымінальны кодэкс на беларускую мову

Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Пра гэта праваабаронца паведаміў у адным са сваіх лістоў калегу Уладзіміру Лабковічу.

«Я звярнуўся ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, у Вярхоўны Суд, і ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаваньняў з заявамі аб тым, што парушаюцца мае правы ў працэсе падрыхтоўкі да судовага працэсу і падчас будучага суду, бо ў Беларусі не існуе ні Крымінальнага, ні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу на беларускай мове», — паведамляе з-за кратаў Алесь Бяляцкі.

Правабаронца просіць як мага хутчэй разгледзець гэтае пытанне, а ў якасці аргументаў спасылаецца на адпаведныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі, Закон аб мове і прынцып двухмоўя ў Беларусі. «Фактычна, — перакананы праваабаронца, — парушаецца маё права на абарону, паколькі пад час працэсу трэба ў галаве займацца самапальным перакладам юрыдычных тэрмінаў».

Пасля доўгага перапынку і агалошвання ў СМІ факту ізаляцыі праваабаронцы Бяляцкага ад перапіскі з роднымі і сябрамі, ягоныя лісты ізноў сталі даходзіць да адрасатаў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай12

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай12

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць