Андрэй Расінскі. Кадры

Мой асабісты штат Айдаха

Фільм "Мой асабісты штат Айдаха" Гаса Ван Сэнта. Займае пачэснае месца ў сотні фільмаў, якія варта пабачыць.

posterМой асабісты штат Айдаха (My Own Private Idaho)

ЗША, 1991, каляровы, 102 хв.

Рэжысэр: Гас Ван Сэнт

Ролі выконваюць: Рывэр Фэнікс, Кіану Рыўз, К’яра Казэлі, Уда Кір, Джэймз Русо, Ўільям Рычард, Родні Гарві, Майкл Паркер

Жанр: Драма

Адзнака: 9,5 (з 10)

Два хлопцы-палюбоўнікі, якія падпрацоўваюць прастытуцыяй, без усялякае мэты вандруюць па зямлі. Адзін зь іх (Рывэр Фэнікс) – бяздомны, які хварэе на раптоўныя сьненьні й згубу прытомнасьці, другі (Кіану Рыўз) – сын багатага бацькі, уцёк з дому на знак пратэсту. Неўзабаве бунт завершыцца, але закаханы сябар пра гэта ня ведае.

Рэжысэр Гас Ван Сэнт распачынаў кар’еру, як прадусар тэлерэклямы, адылі працаваў на студыі “масавіка” Роджэра Кормэна. У стужках Ван Сэнта тэлевізійная кліпавасьць закідвае ў наркафантазіі й залімітныя станы (“Аптэчны каўбой”), выкшталцоная форма грае з бульварным сюжэтам (“Памерці за…”), а ў культуровае падсьвядомасьці стаіліся аднаполыя жарсьці (“Благая ноч”).

“Мой асабісты штат Айдаха” – лірычны шэдэўр Гаса Ван Сэнта, дзе ў сьненьнях лётаюць паветраныя дамы, юнакі з порнавокладак, не сыходзячы з бачынаў – дзеляцца ўражаньнямі, а ў спрэчкі герояў уплеценыя шэксьпіраўскія пярэбрахі Фальстафа й прынца Генры. Айдаха, Рым, Сыэтл, эўрапейскі enfant terrible Уда Кір, хаўтуры бацькоў ("статуснага" й бадзяжнага) – каляж імгненьняў паміж наркалептычнымі адключкамі й сполахі разьвітаньня.

Замест постмадэрновай іроніі – элегічны сум. Замест бульварнай гісторыі – трагедыя экзыстэнцыйнага вандраваньня ў форме мас-мэдыйнага пастышу. (У фільме "Джэры" вандроўка набудзе арт-гаўзны выгляд.) Ёсьць неба, ёсьць зямля, ёсьць беспрытульныя душы, агорнутыя самотай, ёсьць сьвятло начнога вогнішча й пекната дарогі пад навіслымі аблокамі.

Рывэр Фэнікс і Кіану Рыўз граюць надрыўна і з залімітнаю шчырасьцю. Для абодвух фільм стаўся прарочым. Пасьля стужкі Кіану Рыўз узмацніў свой статус галівудзкага "сына”, а кінуты Рывэр Фэнікс памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць