Меркаванні9898

Пазьняк заклікае быць гатовымі да вайны

«Сёньня паўтараецца сітуацыя канца 18‑га ст., калі расейцы зь немцамі ліквідавалі ВКЛ»

Выступаючы на лютаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ, Зянон Пазьняк перасьцярог, што пагроза інкарпарацыі Белаусі Расеяй захоўваецца.

Нягледзячы на зьмены ў рыторыцы Лукашэнкі (часам на карысьць Эўропы), рэзкія выпады з боку расейскіх уладаў ды тамтэйшых СМІ, небясьпека для незалежнасьці Беларусі ня зьменшылася, упэўнены З.Пазьняк. Больш за тое, па яго словах, Масква ўзгадняе ўсе свае дзеяньні з Лукашэнкам.

Лідэр КХП‑БНФ па-ранейшаму мяркуе, што трэцім актыўным гульцом у беларуска‑расейскай палітыцы зьяўляюцца немцы, «якія ўключыліся ў яе ў канцы 1996 г. і ўзялі на сябе ў асноўным трэці накірунак нішчэньня Беларусі (г. зн. стварэньне кампрадорскай ненацыянальнай палітычнай эліты)». На яго думку, нямецкія інтарэсы ў дачыненьні Беларусі маюць даўнюю гісторыю і цяпер паўтараецца сітуацыя канца 18‑га стагоддзя, калі расейцы зь немцамі ліквідавалі Вялікае Княства Літоўскае)». Зянон Пазьняк бачыць у палітычных ініцыятывах, СМІ, навучальных установах, не зьвязаных зь ім і ягонай партыяў, выключна праекты Масквы й Бэрліна.

У будучай прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі на Лукашэнку ўскладаюцца пэўныя спадзяваньні ў антыпуцінскім лягеры, які сам ня здольны вылучыць годнага суперніка Пуціну. Лукашэнка ж, паводле Пазьняка, ня кінуў думаць пра найвышэйшую крамлёўскую пасаду, за якую гатовы нават ахвяраваць сувэрэнітэтам Беларусі. Спыніць аншлюс можна толькі вайна, перасьцерагае Пазьняк. «І беларусы да гэтага павінны быць падрыхтаваныя. За свабоду і за існаваньне трэба ваяваць» – кажа ён.

Пазьняк не прамінуў прайсьціся па тых, каго ён называе "лукашэнкаўскай псэўдаапазыцыяй". Ён бачыць у яе дзеяньнях "чуйнае" рэагаваньне на "зьмены каньюнктуры дэмагогіі Эўразьвязу": «Яны запрашаюць яго разам сьвяткаваць 25 Сакавіка – Дзень Незалежнасьці Беларусі. На поўным сур’ёзе нават ліст напісалі Лукашэнку, дзе заявілі, між іншым, што для іх 25 сакавіка і 3 ліпеня – адно і тое ж». Зянон Станіславіч лічыць гэта блюзьнэрствам, а таму: «Мітынг на плошчы Каліноўскага і іншыя мерапрыемствы 25 Сакавіка будзем праводзіць мы. І ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Мусіць быць у гэты дзень таксама шэсьце і ўскладаньне кветак да помнікаў вялікім нацыянальным паэтам».

Каментары98

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць