Грамадства

Пасольства Польшчы пакуль не высяляюць

У найбліжэйшыя паўгода пасольства Польшчы ў Мінску будзе працаваць на ранейшым месцы.

У найбліжэйшыя паўгода пасольства Польшчы ў Беларусі будзе працаваць на ранейшым месцы па адрасе Румянцава, 6. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук, дагавор арэнды будынка, які заканчваўся 31 студзеня, прадоўжаны яшчэ на паўгода.

«Потым мы будзем працаваць на вуліцы Бядулі, там у бізнес-цэнтры будзем арандаваць офіс, — расказаў Марчук. — Цяпер мы афармляем дазвол на пераезд у новы офіс, які будзем займаць да таго моманту, як пабудуем уласны будынак».

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 снежня пасол Польшчы Лешак Шарэпка заяўляў, што яшчэ не ведае, дзе будзе працаваць пасольства з 1 студзеня. На той момант, паводле яго слоў, польскі бок яшчэ не атрымаў адказу ад «Дыпсэрвіса» (прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. — БелаПАН.). «Сітуацыя складаная, але не безнадзейная, — сказаў пасол. — Мы ўжо атрымалі ад МЗС Беларусі дазвол, каб памяняць юрыдычны адрас. На гэтым тыдні падпішам папярэдні дагавор з уласнікам новага будынка, потым — дадатковыя перамовы па ўмовах. На ўсё гэта патрэбны час. Спадзяюся, што беларускі бок разумее, што не толькі мы вінаватыя ў гэтай сітуацыі, і будзе дзейнічаць у адпаведнасці з дыпламатычнымі пагадненнямі».

Раней, у верасні, Шарэпка заяўляў, што польскаму боку не ўдаецца ўзгадніць з беларускім МЗС варыянты размяшчэння дыппрадстаўніцтва ў Мінску. «На нашы запыты мы не атрымалі ніякага афіцыйнага адказу з боку „Дыпсэрвіса“. Пасля паўторных просьбаў былі два варыянты, якія нас не задаволілі, бо ў адным будынку нельга нават кандыцыянер падключыць, а другі занадта маленькі, увесь персанал пасольства там не размесціцца», — гаварыў дыпламат.

Ён таксама паведаміў, што пасольства самастойна знайшло добры варыянт. «Але гэта прыватны будынак, і цяпер уладальнік завяршае працэс афармлення ўсіх дакументаў. Пасля гэтага мы павінны будзем яшчэ раз звярнуцца ў „Дыпсэрвіс“, каб атрымаць дазвол пачаць нейкія працы. Гэта зойме паўгода», — адзначыў Шарэпка.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у сваю чаргу, заявіў: «На жаль, у сваіх заявах наконт будынка пасол Польшчы спадар Шарэпка моцна хітруе». Паводле яго слоў, «польскі бок з поўным выкананнем усіх юрыдычных працэдур быў праінфармаваны пра спыненне кантракта на арэнду будынка пасольства яшчэ пяць гадоў таму».

Савіных таксама паведаміў, што ў 2008 годзе польскаму пасольству быў выдзелены ўчастак зямлі ў прэстыжным месцы Мінска для будаўніцтва новага будынка. «Польскі бок пагадзіўся з гэтай прапановай і падпісаў адпаведны прававы акт. Далей польскі бок проста не рабіў ніякіх бачных для нас дзеянняў. На жаль, мы ўсё часцей і часцей сутыкаемся з прыкладамі, калі за звонкімі фразамі і дэманстратыўнымі позамі польскай дыпламатыі тоіцца адсутнасць разумнага сэнсу, а часам, як у гэтым канкрэтным выпадку, — звычайная безадказнасць», — сцвярджаў у верасні прадстаўнік МЗС.

Каментары

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць