Усяго патроху

Эўрастат публікуе агляд эўрапейскага бізнэсу

Агляд «Факты і лічбы», апублікаваны 8 лютага Статыстычнай службай Эўрапейскіх супольнасьцяў, утрымлівае аналіз 23 сэктараў эўрапейскага бізнэсу.

Агляд «Факты і лічбы», апублікаваны 8 лютага Статыстычнай службай Эўрапейскіх супольнасьцяў, утрымлівае аналіз 23 сэктараў эўрапейскага бізнэсу.

Паводле дадзеных аналізу, у 19 з 23 сэктараў эўрапейскага бізнэсу задзейнічана больш мужчынаў, чым жанчынаў. Мужчынаў істотна больш у будаўніцтве (92% супрацоўнікаў) і горназдабыўнай прамысловасьці (90%). Жанчынаў болей у тэкстыльнай, швейнай і абутковай прамысловасьці (65%), розьнічным гандлі (61%), гатэльным і рэстаранным бізнэсе (55%) і фінансавых паслугах (51%).

Найбольшая доля маладого пэрсаналу ўва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў назіраецца ў гатэльным і рэстаранным бізнэсе (36% супрацоўнікаў) і розьнічным гандлі (31%). У сэктарах нерухомасьці і арэнды зафіксаваная найбольшая доля людзей старэйшых за 50 год (29%).

На машынабудаўнічую і аўтамабільную галіны ЭЗ прыходзіцца 172 млрд. эўра прыбавачнай вартасьці і 3 млн. працоўных месцаў. Лідэрскія пазыцыі ў сэктары займае Нямеччына (48% усёй прыбавачнай вартасьці), Францыя (14%) і Злучанае Каралеўства (9%). Прадукцыйнасьць працы ў галіне складае 58,7 тыс. эўра на супрацоўніка; пры гэтым яна вагаецца ад 5,7 тыс. эўра (Літва) да 78,3 тыс. эўра (Аўстрыя). Сярэдняя вартасьць працы складае 43,9 тыс. эўра на супрацоўніка, вагаючыся ад 2,4 тыс. эўра (Літва) да 58,6 тыс. эўра (Нямеччына).

На паштовыя паслугі і паслугі сувязі і тэлекамунікацыяў прыходзіцца 232 млрд. эўра прыбавачнай вартасьці і 3 млн. працоўных месцаў. Лідэрскія пазыцыі ў сэктары захоўваюцца за Нямеччынай і Злучаным Каралеўствам (па 19% усёй прыбавачнай вартасьці ў галіне) і Францыяй (15%).

Статыстычная служба Эўрапейскіх супольнасьцяў (Эўрастат) рэгулярна публікуе агляд эўрапейскага бізнэсу. Цяперашняя публікацыя зробленая на падставе дадзеных 2003‑2005 гг.

Больш падрабязна

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць