Эканоміка55

Мясніковіч запрасіў арабскіх бізнесменаў да ўдзелу ў інвестпраектах Беларусі

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запрасіў групу кампаній «Аль Хабтур» (ААЭ) да ўдзелу ў інвестыцыйных праектах Беларусі,
паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Умовы партнёрства абмяркоўваліся ў час перагавораў кіраўніка беларускага ўрада са старшынёй праўлення групы кампаній «Аль Хабтур» Халафам аль Хабтурам, якія прайшлі 24 лютага.

Эмірацкі бок выказаў цікавасць да ўдзелу ў буйных інфраструктурных праектах у Беларусі. Таксама адзначана магчымасць прыцягнення да сумеснай работы партнёраў-кампаній з трэціх краін.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Беларусь экспертаў групы кампаній «Аль-Хабтур» для прадметнага абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс.

Група кампаній «Аль Хабтур» ахоплівае розныя сферы бізнесу: будаўніцтва, гасцінічную гаспадарку, аўтамабільны комплекс, нерухомую маёмасць, адукацыю, страхаванне і выдавецкую індустрыю. У ёй заняты больш як 40 тыс. чалавек. Будаўнічае падраздзяленне кампаніі з’яўляецца адным з буйнейшых забудоўшчыкаў на Блізкім Усходзе. У яго актыве больш як 30 буйных дзяржаўных кантрактаў. Кампанія прымала ўдзел у будаўніцтве сучаснага тэрмінала ў Дубайскім аэрапорце, а таксама шэрагу буйных гасцініц. У ліку апошніх праектаў кампаніі — будаўніцтва комплексу «Жамчужына Дубая» коштам $1,33 млрд.

Аўтамабільная падраздзяленне кампаніі мае эксклюзіўныя дылерскія правы на такія вядомыя маркі, як «Бэнтлі», «Бугаці», «Астан Марцін», «Мітсубішы».

Група кампаній «Аль Хабтур» актыўна інвесціруе ў замежныя рынкі. Рэалізуе буйныя праекты ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Ліване, Іарданіі, Катары, Егіпце. Пасля зліцця з аўстралійскай кампаніяй «Лейтан Груп» «Аль Хабтур» пашырыла сферу дзейнасці па такіх напрамках, як энергетыка, дарожнае будаўніцтва, нафтахімія, здабыча карысных выкапняў.

Узначальвае групу кампаній «Аль Хабтур» эмірацкі бізнесмен Халаф аль-Хабтур. Ён таксама з’яўляецца старшынёй Дубайскай нацыянальнай страхавой кампаніі і ўваходзіць у склад Эканамічнана савета эмірата Дубай.

Каментары5

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць