Эканоміка33

Лукашэнка адмяніў прыватызацыйныя спісы

Такім чынам вырашана не рэалізоўваць агучаную раней ідэю адносна продажу прадпрыемстваў, зыходзячы з зацверджаных спісаў.

Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у размове з журналістамі сказаў, што кіраўніцтва Беларусі адмовілася ад складання прыватызацыйных спісаў пры продажы акцый акцыянерных таварыстваў.

Паводле ягоных слоў, падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі было вырашана не рэалізоўваць агучаную раней ідэю адносна продажу прадпрыемстваў, зыходзячы з зацверджаных спісаў.

Такім чынам, удакладніў чыноўнік, сёння няма зацверджаных спісаў прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі ў гэтым ці наступным годзе.
Разам з тым, ён не выключыў, што любое прадпрыемства ў Беларусі можна прыватызаваць, калі ёсьць інвестар, які можа прапанаваць з свайго боку выгадныя для дзяржавы ўмовы.

Пры гэтым яшчэ 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мясцовым уладам замест размоваў пра прыватызацыю трэба актывізаваць працэс стварэння новых вытворчасьцяў ды меней спадзявацца на замежных інвестараў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?8

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх16

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым51

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?8

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць