Свет2121

«Кантрольны шпацыр» у Маскве сабраў 15 тысяч чалавек

Расійская апазіцыя зладзіла акцыю, натхнёную мінскімі «маўклівыми пратэстамі».

На Пушкінскай плошчы ў Маскве прайшоў «Кантрольны шпацыр» — гулянні без транспарантаў. Як і ў Мінску год таму, удзельнікі толькі час ад часу апладзіравалі адзін адному. Акцыю ініцыявалі вядомыя маскоўскія літаратары.

Дзяржаўны тэлеканал Russia Today паведамляе аб 10 тысячах «людзей, якія гулялі», радыё «Свабода» і Gazeta.ru — аб 15 тысячах.

Сярод людзей, якія гулялі заўважаныя: спявак Андрэй Макарэвіч, музыка Аляксей Кортнеў, аўтар «Пакроўскіх варотаў» Леанід Зорын, пісьменнікі Людміла Уліцкая, Міхаіл Велер і Эдуард Успенскі, шоўмэн Зміцер Быкаў, журналісты Мар’яна Максімоўская, Юлія Латыніна, Ірына Ясіна, Сяргей Пархоменка, Вольга Раманава, перадае NEWSru.com.

Група вядомых расійскіх літаратараў заклікала ў нядзелю «праверыць, ці можна ў Маскве гуляць па бульварах без санкцыі ўладаў». «Робячы выгляд, што мірна гутарым пра літаратуру (а на самай справе трасучыся ад страху), мы прагуляемся ад аднаго Аляксандра Сяргеевіча да іншага», — тлумачыў Барыс Акунін, маючы на ​​ўвазе маршрут ад Пушкінскай плошчы да помніка Грыбаедава на Чыстых прудах, дзе стаіць паўнавартасны апазіцыйны лагер.

Акцыю назвалі „Кантрольны шпацыр“.

Мы проста будзем выходзіць, і хадзіць там, дзе хочам. Столькі, колькі трэба. Будуць затрымліваць, значыць, будуць затрымліваць, —
сказаў пісьменнік Віктар Шандаровіч. — Тыя, хто хочуць хавацца, могуць эміграваць, а я падстаў хавацца не бачу. Я буду, зразумела, хадзіць з белай стужкай.
Паколькі ў краіне адрэзаная ўсялякая магчымасць палітычнага жыцця, засталася адзіная магчымасць настойваць на тым, што мы свабодныя людзі — явачным парадкам выходзіць на вуліцу».

На майскія святы паліцыя правяла масавае затрыманне апазіцыі ў Маскве, у прыватнасці, на «Маршы мільёнаў» і за флэш-мобы на бульварах. Намётавы лагер апазіцыі да гэтага часу стаіць на Чыстых Прудах, каля помніка Абаю.

Расійская апазіцыя аб'ядналася ў апошніх пратэстах пад ціскам новай грамадзянскай супольнасці. Пратэсты ўзначалілі блогер Аляксей Навальны і лідар працоўнай моладзі Сяргей Удальцоў.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць