Кіно22

Фільм «У тумане» паводле Быкава атрымаў прыз FIPRESCI ў Канах

Гэта ўзнагарода Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкі.

Фільм Сяргея Лазніцы «У тумане», які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага фестывалю, атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

«У тумане» — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Дзея фільма, знятага ў расейска-нямецка-латышска-беларуска-нідэрландскай капрадуцкыі, адбываецца ў акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню (Уладзімір Свірскі), ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі, і да яго на хутар прыязджаюць два партызаны (Улад Абашын і Сяргей Колесаў), каб здзейсніць расправу…

Уладальнікі прызоў асноўнага журы стануць вядомыя ў нядзелю ўвечары,
пакуль жа сваіх прызёраў абвясціў толькі конкурс дэбютаў Cinefondation, дзе перамагла масквічка Таісія Ігуменцава з кароткаметражкай «Дарога на», і «Двухтыднёвік рэжысёраў», дзе прыз дастаўся чылійцу Пабла Лараіну за фільм «Не» (No). Экуменічнае журы прысудзіла сваю ўзнагароду карціне «Паляванне» (Jagten) датчаніна Томаса Вінтэрберга (Thomas Vinterberg) — гісторыі школьнага настаўніка, па няшчаснаму збегу абставін звінавачанага ў педафіліі.

Сяргей Лазніца нарадзіўся ў 1964 годзе ў Беларусі, вучыўся ў Кіеве, там жа працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі і перакладчыкам з японскай мовы. У 1991 годзе паступіў у ВГIК на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно (майстэрня Наны Джарджадзэ), аднак да 2010 года здымаў выключна дакументальныя карціны: на яго рахунку 3 поўнаметражныя і шэсць кароткаметражных фільмаў, якія атрымлівалі прызы на фестывалях у Кракаве, Лейпцыгу, Карлавых Варах.

Сярод самых вядомых — «Партрэт» (2002), «Блакада» (2005), «Арцель» (2006). У 2010 годзе ў Канскім асноўным конкурсе паказалі першы гульнявы ​​фільм Лазніцы, «Шчасце маё», які пасля атрымаў на «Кінатаўры» прыз за лепшую рэжысуру і іншыя ўзнагароды на розных фестывалях.

Каментары2

Цяпер чытаюць

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

У Германіі адмяняюць нядаўна ўведзеную магчымасць «экспрэс-натуралізацыі»

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі5

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі1

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць