Кіно99

Як пазбавіцца ад дыктатара за 27 дзён

Чылійскі рэжысёр зняў амаль камедыю пра тое, як капірайтар зрынуў Піначэта.

Пабла Лараін — аўтар некалькіх фільмаў пра эпоху Піначэта.

Яго новая карціна «Не», толькі што паказаная ў канскім «Двухтыднёвіку рэжысёраў», распавядае пра тое, як дыктатура ў Чылі скончылася, — і гэта амаль камедыя.

Рэжым меў патрэбу ў легітымізацыі за мяжой, і ў 1988-м Піначэт пагадзіўся на правядзенне рэферэндуму, падчас якога грамадзяне павінны былі спыніць або працягнуць яго паўнамоцтвы.

Згодна з законам праціўнікі дыктатара на 27 дзён атрымалі доступ да тэлеэфіру — і гэта акалічнасць змяніла ход чылійскай гісторыі.

Галоўны герой карціны Рэнэ Сааведра (Гаэль Гарсія Берналь) — капірайтар з буйнога рэкламнага агенцтва. Гэта выдуманы персанаж, у якога было некалькі рэальных прататыпаў.

Сааведра — тыповы прадстаўнік крэатыўнага класа: любіць скейт, гоначныя машыны і цацачную чыгунку свайго сына, у палітыку не ўмешваецца, жыццё яго больш чым камфортнае.
Без вялікай ахвоты (абавязацельствы перад сябрамі бацькоў) ён згаджаецца прыдумаць стратэгію для кампаніі «Не» (супраць Піначэта), пераканаўшы заказчыка не распавядаць аб злачынствах дыктатара і не паказваць знявечаныя целы яго ахвяр. Сааведра здымае ролікі, у якіх па экране скачуць шчаслівыя падлеткі, хор жанчын спявае вясёлую песню (па сэнсе і матыву — нешта накшталт «Бывай, піз…л»), у промнях сонца з узгорка спускаецца двухмятровы прыгажун.
Будучыня без Піначэта аказваецца не толькі магчымай — яна выглядае прывабнай,
як бутэлька кока-колы (Лараін не вынаходзіў кампанію нанова, у фільме выкарыстоўваюцца сапраўдныя ролікі, каб яны не кантраставалі з гульнявымі эпізодамі, карціна акуратна стылізаваная пад відэафільм з 1980-х).

Апазіцыя загадзя ўпэўненая ў паразе: Піначэта падтрымлівае большасць насельніцтва.
(«Ён выйграе нават без фальсіфікацыі выбараў», — кажа адзін з персанажаў.)
Суседка галоўнага героя збіраецца галасаваць за падаўжэнне паўнамоцтваў, таму што шануе стабільнасць (дзяржаўная прапаганда, адпаведна, абвінавачвае супернікаў у разгойдванні лодкі). Былая жонка папракае Рэнэ за калабарацыянізм, бо ўдзельнічаць у выбарах — значыць гуляць па правілах дыктатара і быць калабарацыяністам. Начальнік прапануе долю ў кампаніі, калі герой адмовіцца ад праекту.
Сааведра не згаджаецца, даводзіць справу да канца, нягледзячы на вялае запалохванне з боку састарэлага рэжыму, — і нечакана перамагае.
Дыктатура, якая здавалася непарушнай, бясследна рассейваецца за адну ноч.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць