Падчас перадвыбарчай кампаніі яна будзе ствараць «грамадскія прыёмныя» ў рэжыме выбарчых штабоў.
На чацвёртай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі «Белая Русь» былі ўзнятыя пытанні пераўтварэння аб’яднання ў палітычную партыю і ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі дэпутатаў палаты прадстаўнікоў.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Віктар Гумінскі найперш спыніўся на падрыхтоўцы да выбараў.
«Да пачатку выбарчай кампаніі грамадскія прыёмныя аб’яднання будуць падрыхтаваныя для працы ў рэжыме выбарчых штабоў кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў— членаў РГА «Белая Русь», — сказаў ён, паведамляе БелТА.
Парламенцкія выбары ў Беларусі маюць прайсці ў верасні гэтага года. У чэрвені Лукашэнка павінен прызначыць іх дату правядзення.
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары