Адсутнасць расійскага рубля ў Беларусі — не катастрофа, у крызісе ўсё адно вінаватыя аўтамабілісты, а што прыватызоўваць — будзем вырашаць самі.
Аляксандр Лукашэнка не лічыць катастрофай той факт, што расейскі рубель не ўведзены ў Беларусі ў грашовы зварот замест беларускага рубля. Пра гэта ён заявіў 14 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Башкартастана Рустэмам Хамітавым.
«Для мяне Беларусь — гэта святое, дарэчы, як і Расія, і нашы адносіны — святыя, якія б у нас грошы ні былі.У нас — беларускія рублі, у вас — расійскія. Калі мы захочам, то будуць працаваць валюты і ў нас, і ў вас. Мы знойдзем магчымасць. І тое, што ў нас няма сёння расійскага рубля, — гэта не катастрофа «, — сказаў Лукашэнка.
Напярэдадні ў апублікаваным інтэрв’ю амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў аб неабходнасці вяртацца да пытання ўвядзення адзінай валюты. «Другога крызісу беларуская сістэма не перажыве», — адзначыў ён.
«Абрынемся мы, не абрынемся, перажывем мы чарговы крызіс без расейскіх грошай або не перажывем — гэта, ведаеце, пытанне адкрытае, якое можна сёння абмяркоўваць і дэбатаваць, —лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Я да таго, што нас пачынаюць ужо перасцерагаць: будзе заўтра крызіс і Беларусь яго не перажыве. Таму я яшчэ раз хачу нагадаць, што фінансавы крызіс, які мы перажылі… Дарэчы, на вялікім уздыме вытворчасці мы тым не менш атрымалі фінансавы крызіс. Хачу нагадаць, што за пяцігодку амаль у 5 разоў выраслі цэны на энерганосьбіты. Ні адна эканоміка не змагла б вытрымаць такога ўдару. А мы ўсё ж такі будуем адзіную Саюзную дзяржаву».
«І
Беларусь сама будзе вырашаць, што, калі, па якой цане і на якіх умовах прыватызаваць, сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Лічу, мы аб многім можам дамовіцца. У нас вельмі добрыя кантакты, — згадзіўся Аляксандр Лукашэнка. — У гэтых адносінах ёсць душэўнасць. Гэта дарагога каштуе, таму што ў наш час, вельмі бурны і часам незразумелы, часам і паслы не могуць разабрацца, што адбываецца, і ў сваіх інтэрв’ю ледзь не ўмешваюцца ва ўнутраныя справы тых або іншых дзяржаў. А гэта іх справа разбірацца ў гэтым. Тым не менш, нашы адносіны наўрад ці хтосьці сапсуе».
Сказанае Лукашэнкам можна лічыць адказам на апублікаванае напярэдадні інтэрв’ю пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, адзначылапрэс-служба прэзідэнтуры.
У прыватнасці, у згаданым інтэрв’ю Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне аб тым, чаму беларускія ўлады не ідуць па шляху «нармальнай прыватызацыі», сказаў: «Бо палітыка блытаецца з эканомікай у гэтай сітуацыі». «Вось і прыкрываюцца прыгожымі словамі: народнае і гэтак далей, — лічыць расійскі пасол, — няважна, хто купіць беларускія прадпрыемствы — расейцы, амерыканцы, — трэба адважвацца на прыватызацыю».
«Я хачу, каб вы ведалі, што мы гатовы з вамі супрацоўнічаць на самых дэмакратычных, калі можна так сказаць у эканоміцы, прынцыпах. Калі ідзе прыватызацыя, значыць, тут можа быць толькі круглы стол, перагаворы. Ну, а калі Расія сёння баіцца, што наш супольны рынак адзінай мытнай прасторы запоўняць нейкія танныя падробкі з іншых краін, тады не трэба было яго ствараць.
Мы яшчэ не паспелі яго стварыць, а сёння ўжо сыплюцца заявы, якія разбураюць гэту Адзіную эканамічную прастору», — канстатаваў Лукашэнка.
«Мы ж яе стварылі для таго, каб працаваць з горда ўзнятай галавой на гэтай прасторы, і каб мы заўсёды маглі абараніцца ад іншых, абараніць сваіх таваравытворцаў, абараніць сваіх людзей, каб кожны ў гэтай Адзінай эканамічнай прасторы дзейнічаў на раўнапраўнай аснове. Таму што ўсе дакументы зыходзяць з гэтага, і каб вялікая і малая дзяржавы мелі роўныя правы і магчымасці. Недапушчальна, калі недзе нешта атрымалася ў адной дзяржавы, а астатнія (дзяржавы АЭП) пачынаюць яе нахіляць і ціснуць», — наракаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы ведаем, што такое канкурэнцыя, што такое рынак, але мы не хочам паўтарыць прыватызацыю па расійскім варыянце, як гэта было ў«Вось умовы, яны зразумелыя для ўсіх, цана прадпрыемства. Калі вас не задавольвае, дык не прыходзьце весці перагаворы. Таму90-я ».
прыватызацыя ў Беларусі будзе, але гэта наша прыватызацыя, гэта мы будзем вырашаць, што нам прыватызаваць і калі. І, самае галоўнае, па якой цане і на якіх умовах», — заўважыў Лукашэнка.
«Яшчэ хачу заўважыць: мы зыходзім з таго, што прыватызацыя і іншыя пытанні — гэта не толькі эканоміка. Гэта і вялікая палітыка. Таму памыляцца ў гэтым плане нельга», — даказваў Лукашэнка.
Каментары