Грамадства

Андрэй Пачобут прызнаны вязнем сумлення

«Міжнародная амністыя» прызнала Андрэя Пачобута вязнем сумлення. Як адзначаецца ў заяве праваабарончай арганізацыі, беларускі журналіст з’яўляецца вязнем сумлення, бо арыштаваны ў сувязі з рэалізацыяй свайго законнага права на свабоду выказвання меркавання.

«Міжнародная амністыя» расцэньвае сітуацыю з Пачобутам як «частку карціны запалохвання актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў беларускімі ўладамі», паведамляе сайт арганізацыі. «Пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года сітуацыя з правамі чалавека ў краіне беспрэцэдэнтна пагоршылася. Былі затрыманы ключавыя апазіцыянеры, з імі жорстка абыходзіліся, іх асуджалі падчас несправядлівых судовых разглядаў. Запалохванне працягваецца ў дачыненні да крытычна настроеных няўрадавых арганізацый, актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

«Міжнародная амністыя» заклікае ўсіх спачувальных накіроўваць беларускім уладам лісты з заклікам неадкладна і безумоўна вызваліць Андрэя Пачобута, а таксама выконваць правы грамадзян на свабоду выказвання ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяла на сябе Беларусь.

***

Беларускі карэспандэнт польскай «Газеты выборчай» (Варшава) Андрэй Пачобут быў затрыманы 21 чэрвеня ў сябе дома ў Гродне. У яго кватэры правялі вобыск, пасля чаго Пачобута павезлі ў пракуратуру, а адтуль даставілі ў следчы ізалятар. У дачыненні да журналіста распачата справа на падставе ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта, учынены асобай, раней адсуджанай за паклёп ці абразу). Паводле слоў жонкі Пачобута Аксаны, нагодай для крымінальнага пераследу яе мужа сталі яго артыкулы, размешчаныя на сайтах «Хартыя`97» і «Беларускі партызан», у якіх ішла гаворка пра вынясенне смяротных прысудаў Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, абвінавачаным у тэрарызме.

Год таму Пачобута ўжо судзілі паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта). Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў журналіста да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Зараз яму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання ці пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Чакаецца, што абвінавачанне Пачобуту будзе выстаўлена ў канцы гэтага тыдня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць