Эканоміка1212

Беларусь дапаможа Венесуэле выйсці ў космас

Пра гэта сёння заявіў пасол лацінамерыканскай краіны Амерыка Дыяс Нуньес.

Будаўніцтва плануецца ў штаце Арагуа, на поўначы Венесуэлы. Дыяс адзначыў, што касмадром будуецца для запуску не ядзерных ракет, а спадарожнікаў.

Пакуль што спадарожнікі для Венесуэлы вырабляюць кітайцы, аднак дасягнута пагадненне пра тое, што яны будуць збірацца ў Венесуэле.

Пасол звярнуў увагу на тое, што праект з’яўляецца трохбаковым:

Беларусь прадаставіць тэхналогіі, а Кітай забяспечыць фінансаванне.

Беларусь не пакідае надзеі ўступуць у «клуб касмічных дзяржаваў». На 22 ліпеня прызначаны запуск беларускага спадарожніка «Саюз».

У 2006 годзе ўжо была спроба запусціць спадарожнік «БелКА», якая з трэскам праваліся, хаця эксперты прагназавалі поспех.

«Спадарожнік паводле сваіх тактычна-тэхнічных, тэхналагічных характарыстыкаў уваходзіць у дзясятку найлепшых сусветных аналагаў. Яго запуск стане яскравай, іміджавай падзеяй і аб’ектыўна ўнясе Беларусь у прэстыжны спіс касмічных дзяржаваў», — казаў беларуска-савецкі касманаўт Пятро Клімук.

«Аляксандр Лукашэнка мужна прыняў удар, даведаўшыся, што першы беларускі спадарожнік БелКА страчаны», — паведамілі супрацоўнікі «Раскосмасу» у інтэрвію «Российской газете».

Таксама сёлета агучваліся намеры сумесны з Кітаем стварыць спадарожнік сувязі.

Два гады таму тады яшчэ старшыня прэзідыуму Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч казаў, што ў беларускіх касмічных тэхналогіях зацікаўленая не толькі Венесуэала, але і Іран. «Мы гатовы супрацоўнічаць з ЗША і ЕС», — сказаў будучы прэм’ер.

Што датычыць паўднёваамерыканскага рэгіёну, то касмадром маецца блізу горада Куру ў Французскай Гвіяне.
Асноўныя пускавыя пляцоўкі ў Куру належаць Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву. Касмадром Куру лічыцца адным з найбольш бяспечных.

Апошні запуск тут адбываўся ў лютым сёлета. На арбіту выйшла італьянскага чатырохступеньчатая ракета «Вега».

Відаць, наяўнасць побач такога аб’екта не дае спакою Уга Чавэсу. Варта адзначыць, што многія дыктатары захапляюцца космасам. Напрыклад, касмічная праграма ёсць у жабрацкай Паўночнай Карэі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі7

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны12

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі12

У Ніны Багінскай адабралі імянны гадзіннік10

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС2

«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага13

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?7

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі7

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць