Бацька пасадзіў за руль непаўналетняга сына — загінулі два чалавекі
У аварыю трапіла сям’я з Расіі.
Жыхары Расіі трапілі ў аварыю Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе Auto.onliner.by.
У Kia Cerato ехалі бацька 1965 г.н. і яго сыны 1991 і 1994 г.н. «Аўтамабіль рухаўся па трасе М8, — распавялі ў прэс-службе УДАІ МУС. — Расейцы ехалі з боку Гомеля ў напрамку Віцебска. На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна легкавушка вылецела на паласу сустрэчнага руху, у якой у гэты момант ехаў МАЗ». У выніку сутыкнення загінула два чалавекі.
Ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі апісалі падзеі, якія папярэднічалі трагедыі: «Адзіны хто выжыў у гэтай аварыі —хлопец 1994 г.н. (18 гадоў яму споўніцца ў снежні) — распавёў, як усё, на яго думку, адбылося.
Яны ехалі даволі доўга. Увесь час аўтамабілем кіраваў бацька. Раніцай, калі яны заехалі на тэрыторыю Беларусі, мужчына сказаў, што вельмі стаміўся, хоча адпачыць. Ён папрасіў малодшага непаўналетняга сына сесці за руль. Сам жа перасеў на пасажырскае сядзенне.
Прыкладна ў 10:00 яны праязджалі каля в Калініна Буда-Кашалёўскага раёна. Кіроўца колам зачапіў узбочыну, машына ўвайшла ў некіраваны занос, яе вынесла на сустрэчную паласу і пачало круціць. У наступны момант у правы бок легкавіка ўрэзаўся сустрэчны МАЗ. Ад удару бацька кіроўцы загінуў на месцы.
Дваіх маладых людзей даставілі ў бальніцу. Аднаго з іх не атрымалася выратаваць: праз 7 гадзін хлопец не прыходзячы ў прытомнасць памёр. А 17-гадовы малады чалавек знаходзіцца ў шпіталі — у яго шматлікія ўдары ў вобласці галавы, грудзей, жывата».
Каментары