Меркаванні1717

Акадэмік Нікіценка: няма нічога дрэннага ў тым, што ў Беларусі ўключаюць станок і друкуюць грошы

Іначай не ўдасца ўзняць зарплату да $1000 да канца пяцігодкі.

Сваё меркаванне наконт манетарнай палітыкі Беларусі выказаў эканаміст, доктар навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Нікіценка.

- Прадстаўнікі вядучых міжнародных фінансавых структур летась раілі нам замарозіць зарплаты і пенсіі, бо, маўляў, нашы людзі зноў кінуцца скупляць долары і справакуюць новы валютны крызіс. Ваша меркаванне?

— Абсалютна не згодны з такой пастаноўкай пытання прадстаўнікамі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду. Не буду паглыбляцца ў тэорыю пытання. Адзначу толькі, што невысокая зарплата пагражае непрыемнымі наступствамі. У прыватнасці, яна напрамую звязана з вымываннем працоўных рэсурсаў з краіны ў бліжняе замежжа. Асабліва будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, праграмістаў, таленавітых менеджараў. Тых спецыялістаў, якія запатрабаваны ў Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. І сёння, на жаль, нямала моладзі і людзей сярэдняга ўзросту за дастойнай зарплатай едзе за мяжу, працуе на эканоміку іншых краін. Што атрымліваецца? Хлопец у нас атрымаў адукацыю ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы, тэхнікуме ці ВНУ, набыў працоўны досвед (скажам, на будоўлі) і потым у самы актыўны перыяд свайго жыцця з'язджае з радзімы на заробкі.

Калі мы будзем замарожваць зарплату, пенсіі, іншыя сацыяльныя выплаты, то з кім мы застанёмся? Таму

прэзідэнт краіны ставіць задачу паступова ўзняць сярэднюю зарплату да 500 долараў у эквіваленце. І ён, дарэчы, правільна заўважыў, што і гэта не вельмі вялікія грошы. Трэба імкнуцца рухацца далей — да сярэдняй зарплаты ў 1000 долараў да канца пяцігодкі.

— І як, на ваш погляд, гэта рэальна?

— Рэальна. Але для гэтага, у прыватнасці, давядзецца грунтоўна ўдасканаліць нашу грувасткую падатковую сістэму. Напрыклад, у зніжэнні падатковай нагрузкі тоіцца значны рэзерв для росту зарплаты. Хатнія гаспадаркі, малы бізнэс павінны стаць асновай вядзення усяго нашага гаспадарчага жыцця. Нам трэба будзе хутчэй уводзіць у эканоміку, фінансавы абарот назапашанае нацыянальнае багацце, у тым ліку зямлю, лясныя і водныя рэсурсы, карысныя выкапні, выгаднае геаграфічнае становішча транзітнай краіны.

А для гэтага ў пэўным сэнсе выкарыстаць лепшыя практычныя напрацоўкі так званай эканамічнай рэформы былога кіраўніка ўрада СССР А. М. Касыгіна.
Тады, нагадаю, удалося істотна палепшыць эканамічную сітуацыю ў краіне.

— А як наконт грашовай эмісіі? Яна, паводле меркавання асобных эканамістаў, з'яўляецца адным з фактараў дэстабілізацыі на грашовым рынку Беларусі, рэзкіх ваганняў валютных курсаў.

— Прабачце, але тое, што вы кажаце, — гэта рэцыдыў старога мыслення, наступствы якога яшчэ моцна ўплываюць на нашы паводзіны і рашэнні ў грашова-фінансавай сферы. Давайце паглядзім на іншыя краіны. ЗША можна займацца эмісіяй? Кітаю можна займацца эмісіяй? Расіі, Японіі і іншым можна займацца эмісіяй? Значыць, усім эканамічна развітым краінам можна займацца эмісіяй, а Беларусі нельга. Чаму? Гэта несправядліва.

Калі мы не будзем рэгулярна ўключаць станок па друкаванні грошай, то мы не выйдзем на запланаваныя паказчыкі росту зарплаты.
Акрамя гэтага, аналіз эканамічнага становішча за першае паўгоддзе паказвае, што ў нас нізкі ўзровень манетызацыі нацыянальнай эканомікі. Ці, інакш кажучы, у ёй мала беларускіх грошай, іх стане больш, калі ўсе разлікі ўнутры краіны будуць весціся толькі ў беларускіх рублях. Яшчэ адзін аргумент на карысць павышэння зарплаты — рост цэн на камунальныя паслугі, прадукты харчавання, тавары паўсядзённага попыту. Урад не можа не рэагаваць на гэта. У прыватнасці,
прапаную цэны захоўваць рынкавыя, але пры гэтым рэгістраваць іх у нейкім дзяржаўным органе — напрыклад, у падатковай службе.

Мушу падкрэсліць, што ўся сусветная фінансавая сістэма інфляцыйная, эмісійная. На мой погляд, каб не было ажыятажнага попыту на валюту, трэба людзям прадаставіць іншыя магчымасці (акрамя назапашвання замежнай валюты) і спосабы захавання зберажэнняў — скажам, набываць прыбытковыя акцыі, зямельныя ўчасткі, нерухомасць.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць