Эканоміка

У Беларусі і Расіі — розныя погляды на аб’ёмы пастаўкі расійскай нафты

У Беларусі і Расіі пакуль розныя погляды на аб’ёмы пастаўкі расійскай нафты ў 2013 годзе, заявіў журналістам пасол РФ Аляксандр Сурыкаў 18 кастрычніка ў Мінску.

Паводле яго слоў, балансы на 2013 год «яшчэ толькі падлягаюць разгляду». «Беларусь гаворыць пра адны лічбы — на мой погляд, гэта 23 мільёны тон нафты і нейкі аб’ём нафтапрадуктаў. Але гэта — прадмет сур’ёзнага абмеркавання. У Расіі крыху іншы пункт гледжання», — сказаў пасол.

Ён зазначыў, што балансы паставак нафты і нафтапрадуктаў у межах Саюзнай дзяржавы будуць зацверджаны ў снежні 2012 года на пасяджэнні саюзнага ўрада.

На просьбу пракаментаваць нядаўнюю заяву расійскай кампаніі «Транснафта» аб тым, што яе тэхнічныя магчымасці дазваляюць у 2013 годзе паставіць у Беларусь 18 мільёнаў тон нафты, Сурыкаў заявіў: «Гэта „Транснафта“ заявіла. Але „Транснафта“ — гэта проста як выканаўца балансавай волі, ці што. Яна ў стане на гэтым этапе перапампаваць 18 мільёнаў тон, але ёсць і іншыя віды транспарту — чыгуначны і гэтак далей».

Характарызуючы беларуска-расійскія адносіны ў нафтавай сферы ў 2012 годзе, Сурыкаў падкрэсліў: «Усе дзеянні 2012 года ў цэлым упісваюцца ў межы нафтавага балансу, які агаворваў аб’ёмы паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь і пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію».

Пры гэтым пасол звярнуў увагу, што сёлета пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі ў Расію амаль не ажыццяўляліся.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць