Культура

«Вясёлцы» 50 гадоў

У год нараджэння «Вясёлкi» я працавала ў новым дзiцячым садку ў гарадскiм пасёлку торфапрадпрыемства «Калпенiца» пад Баранавiчамi. Загадчыца надавала вялiкую ўвагу забеспячэнню садка не толькi харчамі i цацкамi, але i кнiжкамi на беларускай i рускай мовах. Пасля планавых заняткаў у вольныя хвiлiнкi я чытала дзецям вершаваныя i празаiчныя творы. Перад тым, як чытаць, гаварыла дзецям, на якой мове напiсаны верш цi апавяданне. Яны добра засвойвалi прачытанае i ў хуткiм часе амаль усе пры паўторных чытаннях правiльна адказвалi, беларускамоўны цi рускамоўны твор.

Шкада, што зараз далёка не ў кожным садку iснуе такая практыка. Больш за тое, многiя выхавальнiцы зусiм не гавораць па‑беларуску (не ведаюць?!). Я кажу гэта, бо шмат у якiх садках бывала на сустрэчах з дзецьмi.

З асаблiвай цiкаўнасцю малыя слухалi казку Васiля Вiткi «Вавёрчына гора». Аднойчы ў садку з’явiўся i нованароджаны часопiс «Вясёлка». Я нават думаць не магла, што жыццёвая дарога прывядзе мяне ў Мiнск, i я са сваiмi вершамi прыйду ў «Вясёлку» i пазнаёмлюся з аўтарам цудоўнай казачкi. Вершы мае былi ўхвалены i, на маю вялiкую радасць, для iх адпусцiлi цэлую старонку. Гэта быў 1960 год. У часопiсе тады працавалi цудоўныя творцы — Васiль Вiтка, Алесь Пальчэўскi, Сяргей Грахоўскi. Яны ўважлiва, патрабавальна, але добразычлiва ставiлiся да аўтараў i iх твораў. Маладую «Вясёлку» любiлi дзецi i былi ўдзячнымi яе чытачамi (слухачамi).

Iшлi гады, змянялiся рэдактары «Вясёлкi», паляпшалiся тэхнiчныя магчымасцi, часопiс якасна абнаўляўся. Прыносiлi свае творы не толькi сталыя аўтары, але i пачаткоўцы. Заставалася нязменнай патрабавальнасць да матэрыялаў — пiсаць даходлiва, цiкава для дзяцей, як кажуць, забаўляючы, выхоўваць, каб твор выклiкаў не толькi ўсмешку, але i заклiкаў чытача (слухача) падумаць над учынкамi персанажа цi героя, прааналiзаваць iх.

«Вясёлцы» шанцуе на супрацоўнiкаў. I зараз у ёй працуюць выдатныя майстры слова — Уладзiмiр Лiпскi, Мiкалай Маляўка, Мiкалай Чарняўскi, Уладзiмiр Мазго, якiя добра адчуваюць псiхалогiю дзяцей, ведаюць, што для iх цiкава i карысна. I, канешне, патрабавальнасць да твораў нязменная.

Вялiкую ўвагу надае рэдакцыя творчасцi сваiх чытачоў, на старонках часопiса змяшчаюцца вершы дзяцей, замалёўкi, малюнкi.

Лепшыя мастакi афармляюць «Вясёлку». А колькi ў ёй рубрык — «Наша спадчына», «Была вайна», «Музей «Вясёлкi», «Кацiлася торба...», «Школа «Вясёлкi», «Тэатр Васi Вясёлкiна», «Хвiлiнкi‑весялiнкi», «Каласавiчок» i iнш. Часта друкуюцца песнi з нотамi, рэбусы, смяшынкi, загадкi, забаўлянкi, вясёлыя пытаннi...

Творы, якiя змяшчалiся пад рубрыкамi «Наша спадчына» i «Музей «Вясёлкi» (аўтар Мiкола Маляўка), выдадзены асобнымi кнiжкамi. Да кожнага юбiлею часопiса выдаецца тэматычны зборнiк, якi так i называецца — «Вясёлка». Гэта вельмi патрэбная лiтаратура для настаўнiкаў пачатковых класаў, для бацькоў.

У «Вясёлкi» шаноўны юбiлей — 50‑годдзе, але пра яе можна з гонарам сказаць:

«Вясёлка» наша без узросту —

заўсёды юная яна.

Валодае сакрэтам простым:

яе пусцiла ў свет вясна.

I з кожным новым юбiлеем

«Вясёлка» мудрасцю сталее.

Будзь жа i надалей, дарагi часопiс, добрым сябрам i дарадцам дзецям.

Я бясконца рада, што iду па творчым шляху разам з любiмай мною «Вясёлкай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны12

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі13

У Ніны Багінскай адабралі імянны гадзіннік10

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС2

«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага13

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?7

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць