Свет2525

Украінская апазіцыя перамагае па партыйных спісах, нацыяналістычная «Свабода» набірае аж 12%

У аднамандатных акругах вырашаюць грошы, а па партыйных спісах Украіна прагаласавала за апазіцыю.

Экзіт-полаў ва Украіне праводзіцца шмат, рознымі кампаніямі, і іх вынікі звычайна супадаюць з дадзенымі падліку галасоў. Вось што паказалі сацыёлагі (сярэдняя арыфметычная шасці розных экзіт-полаў).

Партыя рэгіёнаў — 30%

«Бацькаўшчына» (кааліцыя Юліі Цімашэнкі) — 24%

«Удар» баксёра Клічко — 14%

Кампартыя — 12%

праванацыяналістычная «Свабода» — 12%.

Гэта азначае, што

разам урадавыя Партыя рэгіёнаў і Кампартыя набіраюць каля 42% галасоў, а тры апазіцыйныя спісы — 50%. Выбары паказалі, што Украіна застаецца праеўрапейскай. Уражвае высокі вынік крайне правай «Свабоды», што працягвае традыцыі ўкраінскага этнічнага нацыяналізму. У Галіччыне яна набрала большасць, а ў цэнтры стала заўважнай сілай. У Беларусі сілы з такімі поглядамі проста няма — «Свабода» займае пазіцыі, правейшыя, чым Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ у нас.

Гэта азначае, што тры апазіцыйныя спісы разам атрымаюць каля 120 месцаў па партыйных спісах супраць 105 у кааліцыі Партыі рэгіёнаў Януковіча й камуністаў. Аднак, як чакаецца, Рэгіёны і алігархі, што стаяць за імі, перамогуць у дзвюх трацінах мажарытарных акруг. Як і ў дэмакратычных краінах Захаду, сімпатыі электарату падзеленыя ва Украіне амаль пароўну між процілеглымі палітычнымі сіламі. Аднак калі тры гады таму Януковічу ўдалося абысці Цімашэнку, цяпер ківач хіснуўся ў поцілеглы бок.

Звярніце ўвагу, што сацапытанні ў нашых паўднёвых суседзяў ладзяцца свабодна, і розніца ў іх выніках між структурамі, блізкімі да канкуруючых палітычных сілаў, не перавышае 1–5%. Між у тым у Беларусі гэта ліцэнзаваны від дзейнасці, і легальныя экзіт-полы на мінулых выбарах праводзілі толькі лукашэнкаўскія структуры, што падрывае ўсякі давер да іх вынікаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве6

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве6

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць