Архіў

Арцём Лук’яновіч. Хмары над Кісялём

№ 19 (176), 10 — 15 траўня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

Хмары над Кісялём

 

Быццам бы знайшліся грошы на БТ-2. Інвэстарамі жадаюць быць ці расейскі бок («Ітэра» – газавыя магнаты), ці нават нямецкі. Тым часам пад шумок новых праектаў на БТ-1 ідзе прыхаваная барацьба. Кажуць, кагосьці з кіраўніцтва краіны з кіраўніком БТ Кісялём. Паводле чутак, нейкія людзі ў лукашэнкаўскай адміністрацыі адсочваюць у эфіры любую крамолу ды «капаюць» ужо не пад аўтараў падазроных праграмаў, а адкрыта пад Кісяля. А дысыдэнцтва час ад часу зьяўляецца: 26 красавіка была «Чарнобыльская рапсодыя», у якой праўду пра сёньняшнія чарнобыльскія праблемы казаў акадэмік Нікітчанка, старшыня аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху-2000». Пару разоў выйшла невялічкая відэазамалёўка на верш Петруся Макаля з словамі пра тое, што не шанцуе беларусам на разумнае кіраўніцтва. Неістотна, што верш напісаны даўно — усё адно «паклёп на прэзыдэнта». Аўтараў, у адрозьненьне ад Беклямішава з «Кроку», ня звольнілі. Ува ўсім становіцца вінаваты старшыня БТ: нехта спрабуе выставіць Рыгора Кісяля таемным апазыцыянэрам і дывэрсантам. Кажуць, што хочуць скараціць вяшчаньне БТ-1 на карысьць БТ-2...

А з другога боку, Кісяля чакае суд. Звольнены Беклямішаў ды Беларуская Асацыяцыя Журналістаў падалі на яго ў суд за незаконнае звальненьне. Працэс мусіць адбыцца пры канцы траўня, прычым журналісты ўпэўненыя ў сваёй перамозе.

Падрыхтоўка ж новых праграмаў БТ пакуль нагадвае нядобрае памяці старыя. «Нашым песьням» Анатоля Ярмоленкі прарочаць сумны лёс іншых аўтарскіх праектаў творчых асобаў, ад прыроды эгаістычных, калі праграма ледзь не аўтаматычна ператвараецца ў «Мае песьні» Ярмоленкі. «Будні» ж, кажуць, выходзяць проста слабыя з прафэсійнага боку.

Арцём Лук’яновіч


Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам11

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад16

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам11

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць