Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 43 (200), 23 — 30 кастрычніка 2000 г.


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Калосьсе: Літаратурна-мастацкі альманах. № 8, 2000. – Полацак, 2000. – 144 с.: іл. – Наклад 299 ас.

У новым нумары альманаха вы знойдзеце апавяданьне Гіёма Апалінэра “Шпацыр аднаго ценю”, працяг “раманца” Віктара Чаропкі “Поўны керкешоз”, новую п’есу Лявона Вашка “Ампутацыя міндалін”, а гэтаксама рэцэнзіі на кнігі Валянціны Аксак, Сяргея Астраўцова, Рыгора Барадуліна, Валянціна Акудовіча. Каб набыць альманах, зьвяртайцеся ў менскую сядзібу ТБМ. Каштуе 1200 руб.

С.Алексіевіч. Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласьці: Дакумэнтальная аповесьць. – Менск: РГАЛМФ “Гронка”, 1999. – 224 с. – Наклад 1500 ас. ISBN 985-6556-03-1

Славуты твор Сьвятланы Алексіевіч, якая піша па-расейску, выйшаўшы ў некалькіх мовах, цяпер выдадзены нарэшце па-беларуску. Калі вы зацікавіліся кнігаю, зьвяртайцеся ў менскую сядзібу ТБМ.

Ад лідзкіх муроў: Літаратурна-мастацкі часапіс. № 4, 2000. – Ліда, 2000. – 76 с. – Наклад 299 ас.

У нумары: матар’ялы краязнаўчых вандровак і гістарычных дасьледзін, паэзія й проза Сяргея Астраўца. У Менску прадаецца ў сядзібе БНФ “Адраджэньне”.

Arche-Скарына: Аналітыка. Эсэістыка. Крытыка. Рэцэнзіі. № 6 (11), 2000. – 80 с., іл. – Наклад 1300 ас.

И.Масленицына. Кавалеры и дамы белорусского Ренессанса. – Менск: Полымя, 2000. – 192 с., іл. – (Двое в истории). – Наклад 5000 ас. ISBN 985-07-0303-5

Трыццаць навэл распавядаюць пра гісторыі каханьня славутых асоб беларускага Сярэднявечча й Адраджэньня. Цана – каля 1000 руб.

А.Астапенка. Паслухайце нацыяналіста. – Вільня: Rastijos Draugija, 2000. – 176 с. – Наклад 1000 ас. ISBN 9986-437-04-2

Лідэр колішняе Нацыянал-дэмакратычнае партыі Анатоль Астапенка знаходзіць вытокі нацыяналізму ў хрысьціянстве. Шукайце кнігу на кніжнай выставе ў сядзібе БНФ “Адраджэньне”.

Студэнцкая думка. Спэцыяльны нумар: Пасьлядыплёмная адукацыя ў Беларусі: Даведнік – 2000. Менск, 2000. – 80 с. – Наклад 500 ас.

Вартасьць гэтага нумару ў пераліку ўсіх вышэйшых навучальных устаноў краіны з падаваньнем іхных адрасоў і тэлефонаў ды зьвестак пра магчымасьць атрымаць дадатковую адукацыю паводле свае асноўнае спэцыяльнасьці.

А.Ваніцкі. Адценьні жыцьця: Роздум аб мінулым/ Мастацкае афармленьне Э.Жакевіча. – Менск: Выдавецтва “Чатыры чвэрткі”, 2000. – 240 с., іл. – Наклад 3000 ас. ISBN 985-6089-53-0

А.Белы. Хроніка “Белай Русі”: Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. – Менск: “Энцыкляпэдыкс”, 2000. – 238 с., іл. – (Бібліятэчка часапісу “Беларускі гістарычны агляд”). – Наклад 1000 ас. ISBN 885-6599-12-1

Кніга Алеся Белага – першая спроба “скразное” рэканструкцыі назову “Белая Русь”, ягонага месца ў сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох. Аўтар крытычна аналізуе папярэднія дасьледаваньні, прысьвечаныя паходжаньню назову “Белая Русь”. Рэканструкцыя грунтуецца на дэтальным аналізе тэкставых і картаграфічных крыніц VII–XVIII cт.

Агляд падрыхтаваў
Віктар Мухін


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу12

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі24

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі19

Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны8

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў3

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя3

Памёр сацыёлаг Мікола Кацук2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу12

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць