Усяго патроху

Што рабіць, калі пакусаў клешч

За 5 месяцаў кляшчы пакусалі 4000 беларусаў

Сапраўднай бядой для беларусаў робяцца кляшчы. Ад пачатку года яны пакусалі амаль 4 тысячы чалавек. Гэта толькі тыя, кажуць санітарныя дактары, хто зьвярнуўся па дапамогу. Рэальная лічба нашмат вышэйшая.

Кляшчы пераносяць энцэфаліт, які можа прывесьці да сьмерці, ды хваробу Лайма. За згаданы тэрмін у Беларусі зарэгістравана 160 выпадкаў хваробы Лайма і 3 выпадкі клешчавога энцэфаліту.

Найбольш зваротаў у Менску, пасьля ідуць Берасьцейская ды Менская вобласьці. Найменш выпадкаў на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Тое, што на першы месцы знаходзіцца сталіца, адмыслоўцы тлумачаць высокай ступеньню інфармаваньня насельніцтва, як паводзіць сябе, калі ўкусіць клешч. Дактары адзначаюць, што лябараторыі зараз перапоўненыя заявамі грамадзянаў на дасьледваньні дастаных зь целаў кляшчоў.

Адмыслоўцы нагадваюць. Калі вас укусіў клешч, адразу зьвярніцеся ў паліклініку па месцы жыхарства. Ваш лекар мусіць вырашыць, ці адпраўляць кляшча на дасьледваньне, ці прызначыць прафіляктычнае лекаваньне.

Каб не падхапіць кляшча, людзям раяць для адпачынку выбіраць чыстыя сонечныя пралескі. Пры гэтым адзежа мусіць максымальна затуляць аголенае цела.

Калі вы ўсё ж здабылі кляшча, панцэтам выцягніце яго за брушка, а месца ўкуса апрацуйце ёдам ці іншым сьпіртавым рошчынам. Прасачыце, каб вы поўнасьцю выцягнулі кляшча са скуры, а пасьля ўсё адно зьвярніцеся да лекара.

Арцём Багданаў, «Польскае радыё для замежжа»

Каментары

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена18

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма14

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела31

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена18

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць