Архіў

Хроніка супраціву

У Горадні 3 лістапада па 20 базавых велічыняў штрафу (480 тыс. рублёў) прысудзілі журналістам Натальлі й Анатолю Макушыным за ўдзел у пікеце пратэсту. Старшыню менскай суполкі крышнаітаў Аляксандру Карзову 3 лістапада Цэнтральны суд Менску вынес папярэджаньне за набажэнствы ў прыватным доме без дазволу ўладаў. У Ваўкавыску Мікалай Аксаміт 3 лістапада спыніў галадоўку па стане здароўя. На памежным пераходзе Бераставіца—Баброўнікі 4 лістапада супрацоўнікі мытні амаль разабралі на часткі аўтамабіль дэпутаткі Сойму Польшчы Барбары Кудрыцкай, у якім кіраваліся на канфэрэнцыю ў Беласток старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і ганаровы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін — так шукалі забароненае. 4 лістапада Берасьцейскае абласное аб’яднаньне ФПБ у аднабаковым парадку скасавала дамову пра арэнду зь мясцовай суполкай Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, аўтамабілебудаваньня і мэталаапрацоўкі. Каардынатар «Зубра» Мікіта Сасім 5 лістапада затрыманы ў Баранавічах на падставе пастановы суду Цэнтральнага раёну Менску, паводле якой ён ужо адседзеў 15 сутак. У той самы вечар у ягоную кватэру ўварваліся работнікі міліцыі ў цывільным, затрымалі «зуброўцаў» Паўла Юхневіча, Аляксея Ляўковіча, пасьля ператрусу канфіскавалі даклад Х.Пургурыдэса. Пракуратура Партызанскага раёну Менску 5 лістапада адмовілася разглядаць скаргу экс-кандыдаткі Людмілы Гразновай на паклёпніцкія ўлёткі без выходных зьвестак, распаўсюджаныя ў ейным раёне ад «Клюбу выбарцаў Менску». Міхаілу Марынічу 5 лістапада прад’явілі канчатковае абвінавачаньне: незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да зброі (ч.2 арт.295 КК), крадзеж альбо пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак (ч.2 арт.377 КК), крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай ці ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.210), хаваньне афіцыйных дакумэнтаў і пячаткі (ч.1 арт.377). 5 лістапада ў Беларусь не пусьцілі Гельмута Курта, кіраўніка бюро па Ўкраіне, Беларусі й Малдове нямецкага сацыял-дэмакратычнага фонду імя Эбэрта. Здымачную групу журналістаў расейскага бюро францускага тэлеканалу TF-1 затрымалі 5 лістапада, калі яны здымалі акцыю «Зубра» ў Менску, і пазбавілі акрэдытацыі. 8 лістапада ў пракуратуры Менску Ірыну Халіп папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за «паклёпніцкія выдумкі»: падставай стаў артыкул журналісткі наконт рэфэрэндуму ў расейскай «Новой газете». Павал Мажэйка спыніў галадоўку 8 лістапада, калі выйшаў са спэцразьмеркавальніку, у якім адседзеў сем сутак. Пракуратура Савецкага раёну Менску вынесла Пятру Садоўскаму 8 лістапада папярэджаньне: яго вінавацяць у ціску на сяброў выбарчай камісіі за агучваньне факту зьнікненьня 255 бюлетэняў.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

«Зразумела, што такое быць дарослай». Праграмістка пераехала ў Лос-Анджэлес з EPAM і сышла ў Disney9

Што з якасцю мабільнага інтэрнэту? Міністр спрабуе патлумачыць10

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць