Спорт66

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі

2 кастрычніка раніцай Хельсінкскі раённы суд прыняў рашэнне аб арышце былога гульца хакейнай зборнай Фінляндыі і клубаў НХЛ ды КХЛ Ерэ Каралахці. Былы спартсмен, які ў свой час гуляў і ў мінскім «Дынама», падазраецца ў здзяйсненні цяжкага нарказлачынства, нібыта ўчыненага ў Хельсінкі ў перыяд з 1 чэрвеня па 29 верасня 2025 года, піша Yle.

Ерэ Каралахці. Фота: HV71 Jonkoping/Champions Hockey League via Getty Images

Паліцыя цяпер працягвае следства, а суд абавязаў, каб абвінавачанне па гэтай справе было выстаўлена не пазней як 15 студзеня 2026 года. Паводле звестак выдання Yle, у гэты ж дзень суд разгледзеў пытанні аб арышце і іншых асобаў, якіх падазраюць у нарказлачынствах, аднак невядома, ці звязаныя яны непасрэдна з Каралахці.

Адвакат Каралахці паведаміў, што ягоны падабаронны цалкам адмаўляе абвінавачанні. Падрабязнасці справы застаюцца засакрэчанымі.

Ерэ Каралахці — вядомы ў мінулым хакеіст. У складзе зборнай Фінляндыі ён тройчы заваёўваў срэбра і адзін раз бронзу на чэмпіянатах свету, а таксама быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру.

У 2011‑2013 гадах ягоным клубам у Кантынентальнай хакейнай лізе было мінскае «Дынама», і тады ён быў адным з лідараў каманды. Фінскі легіянер адзін час быў нават капітанам «Дынама», а ў 2011 годзе гуляў у матчы ўсіх зорак КХЛ.

Гэта не першы раз, калі Каралахці трапляе ў поле зроку праваахоўнікаў. У 2007 годзе Хельсінкскі апеляцыйны суд прызнаў яго вінаватым у набыцці амфетаміну ў Эстоніі на суму 10 тысяч еўра і ў садзейнічанні цяжкаму нарказлачынству. Тады ён атрымаў 1 год і 8 месяцаў умоўнага тэрміну.

У 2008 годзе яго таксама асудзілі за ўжыванне наркотыкаў. Сам Каралахці прызнаваў, што ў пачатку 2000‑х пакутаваў ад сур’ёзнай залежнасці. У 2017 годзе выйшла кніга пра жыццё хакеіста, дзе падрабязна апісваюцца яго праблемы з наркотыкамі, якія пачаліся яшчэ ў падлеткавым узросце.

Каментары6

  • Сведка
    02.10.2025
    Ну вы за базаром следите там, а то легко и на феню перейти, так это другая ЦА!
  • Guess Who
    02.10.2025
    прынялі за наркотыкі --- ПРЫЦЯГНУЛІ [да адказнасці]

    "прынялі" тут - "ніяк"
  • .
    02.10.2025
    Загаловак на слэнгу крымінальнікаў або супрацоўнікаў (што ў РБ амаль адное і тое ж).
    Рэдакцыя спрабуе паведаміць, што яе захапілі?

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць