Архіў

Сяргей Балахонаў

Дзеўка са «Свабодай»

Ёсьць у гомельскім паноптыкуме адзін выдатны экзэмпляр — невысокая бабулька з савіным носам. Ейны твар у любую пару году чырвоны — незважаючы на свой век, бабця любіць наступаць раз-пораз на корак. «Бабушка выпіла», — з годнасьцю рэклямуе яна сваё п’янства, чапляючыся да мінакоў.

Ехаў неяк я тралейбусам, месца хапіла, каб сесьці. Побач прыладзілася дзяўчынка з плэерам. Акурат у гэты час у салён уплюшчылася тая самая бабця-п’янця, распасьцерла руку і хрыпла прастагнала: «Ну вот, уселася». Рэпліка прызначалася дзяўчынцы. Тая адразу ўсё зьмікіціла і паднялася, саступаючы месца. «Бабушка села». Я міжволі паморшчыўся. Бабуля зьнячэўку стала цікавіцца: «Ета ваша дзевушка?» Ага, мая. Старая паднялася і перасела — было куды! Малая вярнулася на месца, цярэбячы свой mp3-player і зазіраючы ў маленькі каляндарык зь лягатыпам «адной падрыўной радыёстанцыі». За ўвесь час яна ня вымавіла ні слова.

Касцы ілюзій

«Ідуць касцы, зьвіняць іх косы», — знаёмыя яшчэ са школы словы, што трывала замацаваліся ў сьвядомасьці. Ідуць касцы, зьвіняць іх косы і tertium non datur. Але аднойчы давялося перажыць культурны шок: косы не зьвінелі. Здарылася гэта непадалёк ад Мельніцкага мосту, дзе паміж гаражамі й шматпавярхоўкамі захаваўся добры кавалак пусткі. Улетку там буяе разнатраўе, якое муляе вока камунальным службам.

Радоўка мужчынаў у засьцерагальных акулярах мерна крочыла, трымаючы ў руках здабытак цывілізацыі — мэханічную касілку. Карціны ў стылі Стывэна Кінга. Зблытаныя думкі нарадзілі толькі адну фразу: «Ідуць касцы, гудуць іх косы…» Але гэта не азначае, што ўсе закінулі дзядоўскія літоўкі. Напамінам пра тое, што старасьветчына парадаксальна ўпісваецца ў сучаснасьць, для мяне стала іншая гарадзкая карціна. Стыльны дзяцюк у чырвонай майцы з надпісам «Дякуй богу, що я не москаль» і разабранай касою ў правіцы крочыў на пару зь дзяўчынай, адзетай у вельмі лёгкую саколку і кароткую спаднічку.

Плятформа сораму

На прыпынку адна паненка знаходзілася ў таварыстве мамы і бабулі. Яна была гатовая праваліцца ў царства Жыжаля, абы ня чуць сваіх спадарожніц. Кабеты не пераказвалі зьмест N-й сэрыі лацінаамэрыканскай мыльнай опэры. Яны абмяркоўвалі сваю родную крывіначку: як яна вырасла, як яна пахарашэла, зь якой высознай плятформай носіць абутак. Незагарэлая дзяўчына ўмомант зрабілася чырвонай. Яна драматычна закочвала вочы і паказвала белыя зубы ці то ва ўсьмешцы, ці то ў зласьлівым ашчэры. Безумоўна, увесь сьвет — тэатар, а людзі ў ім — акторы. Але гэтай акторцы давядзецца многа рэпэтаваць, каб навучыцца ігнараваць ня столькі назойлівую любоў родзічаў, колькі прысутнасьць падчас праяў гэтай любові трэціх асобаў, накшталт мяне. А плятформа ейнага абутку сапраўды высозная.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве8

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Фільм пра традыцыйныя каштоўнасці з Прылепіным у галоўнай ролі феерычна праваліўся ў расійскім пракаце2

Сімпсаны зноў выйдуць на вялікія экраны

Лігу чэмпіёнаў у Беларусі пакажа тэлеканал Okko1

Паэт Віталь Рыжкоў пра званне сэкс-сімвала паэзіі, батл з Найдзёнавым, Каржа і Ціханоўскую10

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле4

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве8

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць