Ад рэдакцыі1111

«Проста вызваліце іх!» — спецвыпуск «НН», прысвечаны палітвязням

У нумары:

— Палітвязні: факты і лічбы.

Усяго газета налічыла 182 асобы, якія за 1995–2013 гады трапілі пад крымінальны пераслед за палітыку. З іх 63 — у 2009–2013 гадах. Каля 6000 чалавек — такая лічба адміністратыўна пакараных і звольненых з працы, вучобы па палітычна матываваных справах за 1995–2013 гады.

Для гэтага спецыяльнага нумара «Нашай Нівы» мы прааналізавалі біяграфічныя звесткі пра асобы, якія прайшлі праз турмы. Узрост, этнічнае паходжанне палітвязняў, іх прафесіі, сацыяльны статус... Статыстыка абвяргае многія стэрэатыпы, часам яна ашаламляе.

Ідэю вокладкі для нумара прыдумаў фатограф Сяргей Гудзілін. Было ўжо 21.00, а прыгожай графічнай ідэі не было. Гудзілін ужо вяртаўся дахаты ў Жодзіна маршруткай. «У мікрааўтобусе на 19 месцаў ехала 37 чалавек», — кажа ён. Таму, калі рэдактары вырашылі правесці апошні мазгавы штурм, Гудзілін сачыў за скайп-канферэнцыяй стоячы, праз тэлефон. Гэта яму прыйшла ідэя паставіць на першую паласу не карцінку, якой не знаходзілася, а слоган. «Калі выходзіць на вуліцу з плакатом — злачынства, а ў краіне ёсць палітвязні, мы вымушаныя друкаваць лозунгі», — абгрунтаваў ён. Вось так максімальна проста: «Проста вызваліце іх!».

Другі варыянт быў: «Вярніце мужыкоў дамоў!» Але ўсе ўпадабалі першую версію.

Ідэя прыйшла а 21.15. А ўжо а 23.30 газета паехала ў друкарню.

Акрамя таго, у нумары:

— Каму колецца Альгердава дзіда? Што думае Віцебскі гарвыканкам пра ініцыятыву «расійскай грамадскасці»?

— Топ-7 самых дарагіх карцін у мінскіх галерэях. Цэны даходзяць да 49 мільёнаў рублёў.

— Якая будаўнічая крама сама выгадная? Параўнанне цэнаў.

— Беларускі біскуп Сібіры. Кірыла Клімовіч ужо дзесяць гадоў кіруе найбольшай у свеце епархіяй.

— «Калі нас выселяць, адмовімся ад беларускага грамадзянства». Жыллёвы канфлікт у Гродна.

— Плюс-мінус Беларусь. Камертон Сяргея Ваганава.

— «Саня,працуй! Працуй лепш! Рэпартаж з чэмпіянату Беларусі па бодзібілдынгу.

— Колькі кліентаў адгукнуліся на беларускамоўную рэкламу «Славіі»?

— Пачынаецца чэмпіянат свету па хакеі. Расклад гульняў зборнай Беларусі.

— Куды падзеліся сапраўдныя мужчыны? Меркаванне сэксолага.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы пятніцы. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго4

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА4

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

Туск: Значная частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу з Беларусі30

За 60 кіламетраў ад Мінска будуюць сакрэтную вайсковую базу8

У Польшчу заляцелі больш за два дзясяткі расійскіх дронаў, а не 101

Беларусь і Польшча сёння ўначы абменьваліся інфармацыяй пра расійскія беспілотнікі — генштаб Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць