Улада

На сесіі Савета ААН па правах чалавека пачаўся разгляд даклада па сітуацыі ў Беларусі

Дакумент рэкамендуе беларускім уладам неадкладна і без усякіх умоў вызваліць з турмаў усіх палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў.

На 23-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) пачаўся разгляд даклада па сітуацыі ў Беларусі. Дакумент прадстаўляе яго аўтар Міклаш Харашці.

Харашці адзначае, што сітуацыя з палітзняволенымі выклікае глыбокую трывогу. «Умовы іх утрымання ў турмах разам са з’яўленнем інфармацыі пра псіхалагічны і фізічны націск могуць быць расцэнены як неналежнае ўтрыманне, а часам і катаванні», — гаворыцца ў дакуменце.

Ураду Беларусі рэкамендавана прыняць меры для ўстаранення ўсіх перашкод, якія замінаюць актыўнаму ўдзелу грамадскіх няўрадавых арганізацый і апазіцыйных партый у палітычным жыцці краіны, а таксама гарантаваць справядлівае прымяненне законаў на практыцы.

Акрамя таго, афіцыйнаму Мінску рэкамендавана актывізаваць працу парламенцкай групы па вывучэнні пытання смяротнай кары, апублікаваць вычарпальную інфармацыю пра ўжо прыведзеныя ў выкананне прысуды і неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару з далейшай яе адменай.

Уладам рэкамендуецца таксама правесці расследаванне выпадкаў гвалтоўнага знікнення некалькіх беларускіх палітыкаў і журналіста (Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага), фактаў пазбаўлення ліцэнзій і пераследу адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, гарантаваць поўную незалежнасць судовай сістэмы і суддзяў у Беларусі.

Спецдакладчык заклікае ўлады гарантаваць, што ўсе грамадзяне, якія затрымліваюцца, будуць хутка інфармавацца аб прычынах затрымання і выстаўленых абвінавачаннях, мець бесперашкодны доступ да адваката. Пры гэтым рэкамендавана гарантаваць абсалютную забарону на катаванні і іншыя віды неналежнага абыходжання з затрыманымі.

Беларускім уладам таксама рэкамендавана забяспечыць абарону праваабаронцаў і журналістаў ад пераследу, запалохвання і насілля, правесці поўнае і бесстаронняе расследаванне ўсіх такіх выпадкаў.

Харашці звяртае ўвагу СПЧ на тое, што так і не атрымаў магчымасці наведаць Беларусь для азнаямлення з сітуацыяй на месцы, паколькі беларускія ўлады адмовіліся супрацоўнічаць з ім.
Пры падрыхтоўцы даклада, паведамляе спецдакладчык, у яго адбыліся сустрэчы за межамі Беларусі з прадстаўнікамі апазіцыйных партый, грамадскіх арганізацый, праваабаронцамі, журналістамі.

Да цяперашняй сесіі СПЧ арганізацыя «Міжнародная амністыя» выступіла са спецыяльнай заявай, у якой канстатуе: змяненняў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2012 год не адбылося. У краіне працягваліся парушэнні правоў актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў. Улады парушалі правы грамадзян на свабоду выказвання, сходаў і асацыяцый, выкарыстоўвалі супраць журналістаў, якія выступаюць з крытыкай улад, артыкулы Крымінальнага кодэкса аб паклёпе і абразе ў дачыненні да прэзідэнта.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі57

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць