Галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Смаленскай вобласці адкрыла каранцінныя пасты на мяжы з Беларуссю для прадухілення распаўсюджання афрыканскай чумы свіней (АЧС).
З 15 гадзін 9 ліпеня і да асаблівага распараджэння пасты пачалі працаваць на тэрыторыі Веліжскага, Руднянскага і Краснінскага раёнаў у месцах перасячэння дзяржаўнай мяжы РФ і Рэспублікі Беларусь каля населеных пунктаў Сянькова, Ржаўка, Селуянава, Заазер’е. На іх арганізавана дзяжурства пажарных разлікаў Федэральнай супрацьпажарнай службы Смаленскай вобласці і абласнога
Рассельгаснагляд апавясціў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі аб тым, што ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у Віцебскай вобласці ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз з тэрыторыі гэтай вобласці ў Расію свіней, спермы кныроў, свініны і сырых свіных мясапрадуктаў, вырабаў са свініны і кармоў для свіней. Апрача таго, павінна быць прыпынена сертыфікацыя прадукцыі са свініны, вырабленай з выкарыстаннем мясной сыравіны з Віцебскай вобласці.
Генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней быў выяўлены ў філіяле «Лучоса» АТО «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў». 2 ліпеня Мінсельгасхарч паведаміў аб прыпыненні «экспарту свойскіх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў зарэзу ад іх, усіх відаў харчовых прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл», з тэрыторыі Віцебскай вобласці ў сувязі з «павышаным захворваннем пагалоўя свіней у філіяле «Лучоса» ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» і неабходнасцю ўдакладнення дыягназу.
Успышка захворвання таксама была зарэгістраваная ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Часовую забарону на ўвоз свіней і свініны з Беларусі ўвялі Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія. Кіраўнік літоўскай
Каментары