Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву
Два беларускія хлопцы, якія агулам маюць больш за 700 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 764 тысячы ў тыктоку, вырашылі пешшу дайсці з Мінска ў Маскву.

У такую вандроўку адправіўся блогер-прыкаліст Віталь Храмцоў, больш вядомы як Bulbanews, разам з менш папулярным блогерам, які не раскрывае сваё прозвішча і падпісваецца як Антоха Драматург.
Яны прыкінулі, што 700 з лішнім кіламетраў паміж дзвюма сталіцамі змогуць прайсці прыкладна за 21 дзень. Абяцаюць не карыстацца ніякімі сродкамі мабільнасці — ні роварамі, ні электрасамакатамі. Аўтастоп таксама забаронены. Каб падпісчыкі не сумняваліся ў тым, што ўсё адбываецца па-сапраўднаму, Віталь і Антон вядуць бясконцыя стрымы на Twitch. Дзеля гэтага яны носяць паясныя трымальнікі з кранштэйнам для здымкаў.
Ніякіх намётаў з сабой не бралі, каб заплечнікі не былі вельмі цяжкімі. Ночыць першапачаткова планавалі ў гатэлях і хостэлах.
Пешком из Минска в Москву | Подготовка
Рыхтаваліся блогеры да вандроўкі каля двух тыдняў. Яны набылі зручныя красоўкі, падрыхтавалі аптэчку з самымі неабходнымі лекамі, узялі пярцовыя балончыкі на выпадак узнікнення праблемных сітуацый. Ну і паўэрбанкі для тыктокераў — гэта святое.
Антон згадвае, што летась дайсці з Масквы ў Мінск спрабаваў казахскі блогер Аслан Шукаша. Але кажа, што той пратрымаўся ўсяго два дні.
Беларускія ж вандроўнікі ўжо крочаць чацвёрты дзень (за першыя два пераадолелі 74 кіламетры). Учора яны дабраліся да Барысава. На сваім шляху Антон і Віталь сустракаюць нямала прыхільнікаў: то мясцовыя падлеткі прывяжуцца, каб пераканацца, што модныя блогеры рэальна ідуць пешшу, то нехта на машыне спыніцца, каб поспехаў пажадаць. У Жодзіна іх нават сустракалі салам з хлебам ды агуркамі з цыбуляй. Але ж хлопцы скардзяцца, што далі падпісчыкам спасылку для данатаў, а тыя скінулі нуль рублёў.
Нагадаем: блогер Bulbanews робіць прыколы з беларускім каларытам. І хоць ён ніяк не падымае ў сваіх відэа тэму палітыкі, летась яго затрымлівалі ў Віцебску. Імаверна, уладам не спадабаўся яго гумар.
Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»
Замест Пакістана — Чавусы: беларуска, якая 2 гады адна падарожнічае па свеце, вырашыла пешшу прайсці палову Беларусі
Пяць люксавых гатэляў Беларусі, якія знаходзяцца ў невялікіх гарадах. Вы дакладна пра іх не ведалі
Каментары