Грамадства2323

Жулікі-гіпнатызёры падманваюць пенсіянераў на посудзе

У Мінску зноў арудуе банда махляроў.

Яны «прадаюць» пенсія-нерам нямецкі посуд — «па самайнізкай магчымай цане». Праўда, сума не бывае меншай за $300.

У Рэдакцыю «НН» звярнулася чытачка, маці якой так падманулі на мінулым тыдні.

«Да маці ў двары падышла жанчына і прапанавала купіць набор посуду з шаснаццаці прадметаў, — расказвае наша чытачка. — Па словах мамы, жанчына амаль не размаўляла па-руску. Сказала, што прыехала з Польшчы і прывезла на продаж каструлі і нажы. Цяпер у яе застаўся адзін камплект і яна не можа везці яго назад у Польшчу, бо на мяжы давядзецца аплаціць палову цаны».

У выніку «полька» прапанавала купіць у яе нажы і каструлі ўсяго за... 600 еўра.

«Мама ніколі не чапала валюты, якая ляжыць у нас дома, — расказвае чытачка. — Аднак тым разам яна аддала ўсе даляры і трыста еўра зверху. Цэлы дзень мама была ўпэўнена, што вельмі выгадна ўклала грошы і нават вытаргавала зніжку».

«Полька» пакінула адрас сваёй крамы ў Варшаве, а таксама кантактны тэлефон. Ці варта казаць, што абанента з такім тэлефонным нумарам не існуе ў прыродзе. Узгадаць, як выглядала махлярка ці што ў яе была за машына, пенсіянерка не можа.

Гандляры посудам па «нізкіх цэнах» з’явіліся ў Мінску некалькі гадоў таму. Дзейнічаюць яны па адным сцэнары: на паркоўцы падыходзіць «паляк» альбо «вугорац», якому нібыта тэрмінова трэба прадаць посуд.

А вось далей сітуацыя развіваецца непрадказальна — здараліся выпадкі, калі людзі бралі крэдыт пад пакупку посуду і аддавалі болей за $1 тысячу. Посуду ж красная цана — мільён рублёў.

«Гэта нават не гіпноз, бо гіпноз — больш вузкі стан, гэта ўнушэнне, — кажа псіхатэрапеўт Сяргей Цвірко. — Прамы зварот да асобы чалавека. «Вы такі разумны, вы зразумееце, апошняя засталася».
Гэтыя людзі вельмі пільна абіраюць ахвяру — калі чалавек стары, ці хворы, ці проста занураны ў свае думкі, ім лягчэй за ўсё маніпуляваць. Гэта ціск на тое, што называецца гонар, які так ці інакш прысутнічае ў любога чалавека».

Па словах спадара Цвірко, з такім махлярствам сутыкаўся амаль кожны.

«Асабліва часта апошнім часам «прадаюць» фільтры для вады. Людзі купляюць, прычым людзі разумныя, — расказвае псіхатэрапеўт. — Пра гэта яшчэ О’Генры калісьці пісаў, з таго часу сістэма падману не змянілася. Адна мая знаёмая так нядаўна купіла тры скруткі даражэзных шпалераў, якія былі ёй непатрэбныя. Але калі махляр бачыць, што чалавек у сваіх думках, ён выкарыстоўвае тактыку бесперапыннай моўнай плыні. Калі вы трапілі ў такую сітуацыю, то варта адразу сказаць «не цяпер», «рэч добрая, але я падумаю», «мне трэба параіцца» або «я ў міліцыю пазваню». Гэтыя словы адразу прыпыняюць уздзеянне прамовы махляра, бо збіваюць яго, і выбудаваная сістэма выклікання адразу перастае працаваць».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць