Грамадства

У Мінску прайшоў марафон па скандынаўскай хадзьбе. Самай пажылой удзельніцы было 93 гады

Напярэдадні Дня пажылых людзей 30 верасня прайшоў IV Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця».

У падзеі ўзялі ўдзел больш за 350 мінчукоў пажылога ўзросту, пішуць Мінск-навіны.

Ля фантана ў парку імя Я. Купалы пад бадзёрую музыку сотні мінчукоў з палкамі ў руках рыхтаваліся да старту. У адным з самых маляўнічых куточкаў сталіцы разаграваліся перад марафонам па скандынаўскай хадзе гараджане «срэбнага» ўзросту.

Самай старэйшай удзельніцай падзеі, Елізавеце Самсонавай, — 93 гады.

Жанчына ўдзельнічае ў марафоне не першы раз — у мінулым годзе яна ўжо пераадолела дыстанцыю ў 800 м у Яблыневым скверы каля Храма-помніка Усіх Святых.

Сёлета пераадолела маршрут даўжынёю 1 км.

— Усё жыццё займаюся спортам, ды і цяпер замест ліфта выбіраю лесвіцу, — расказала ўдзельніца. — Мая дачка калісьці вучылася на трэнера, дала наказ, каб я не заседжвалася. Нягледзячы на ўзрост, адчуваю сябе цудоўна. Раю берагчы ногі з маладосці, тады і ў сто гадоў хадзіць будзе лёгка.

Самым старэйшым мужчынам, які выйшаў на дыстанцыю, стаў Мікалай Мялешка.

У сакавіку спартсмену споўніцца 80 гадоў.

— Калісьці было шмат шкодных звычак, але 15 гадоў таму пазбавіўся іх. Цяпер маё жыццё цалкам змянілася: хаджу ў спартзалу, нядаўна адкрыў для сябе скандынаўскую хаду. Хаджу кожны дзень без выключэння, прысвячаю занятку мінімум паўгадзіны на дзень. Вынік адчуваецца адразу: стаў лепш спаць, цудоўна сябе адчуваю, — падзяліўся пенсіянер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы10

Вядомае музычнае шоу «СамШазам» закрылася ў Беларусі. Мікіта Найдзёнаў расказаў, чаму перазапускае яго ў Варшаве4

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў2

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў7

Наўседа: Афіцыйны Мінск пачуў нас13

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі2

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць