Улада11

Кіраўнік МЗС Літвы: ЕС не адступіць ад патрабавання аб вызваленні палітвязняў у Беларусі

Еўрасаюз не адступіць ад свайго патрабавання аб вызваленні палітвязняў у Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Гэта прынцыповае пытанне, — сказаў Лінкявічус. — Але гэта не значыць, што мы не павінны мець кантакты. Мы павінны падтрымліваць дыялог, размаўляць паважліва адзін з адным як партнёры, тады мы зможам ісці наперад».

Адказваючы на пытанне, ці можа быць адклікана запрашэнне Беларусі на лістападаўскі саміт Усходняга партнёрства, калі да часу яго правядзення палітвязні не будуць вызваленыя, Лінкявічус сказаў: «Давайце не будзем гадаць. Не будзем пакуль ставіць ніякіх умоў па саміце».

Пры гэтым ён выказаў надзею, што да Віленскага саміта беларускія палітвязні будуць вызваленыя.

«Яны ўжо павінны былі быць вызвалены. Іх наяўнасць у краіне нелагічная, няправільная і контрпрадуктыўная», — падкрэсліў Лінкявічус.

Кіраўнік МЗС Літвы таксама адзначыў, што цяпер ЕС па санкцыях адносна Беларусі знаходзіцца «ў працэсе, вырашаецца ў рабочым парадку». Да 31 кастрычніка Рада ЕС павінна вызначыцца, ці працягваць яшчэ на год абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў.

Пры гэтым Лінкявічус не стаў адказваць на ўдакладняльнае пытанне, ці варта чакаць пашырэння або скарачэння спісу санкцый.

Міністр таксама падкрэсліў, што Літва як суседка Беларусі зацікаўлена ў спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. «Хоць цяпер на візах мы зарабляем грошы, але мы не ганарымся гэтым. Мы хацелі б спрашчэння візавых працэдур, каб людзі часцей маглі наведваць нашы краіны», — адзначыў ён.

Акрамя таго, ён заклікаў «не рабіць вялікую праблему» з таго, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не прыняў запрашэнне на міжнародную канферэнцыю «Стратэгіі будучай палітыкі ЕС адносна Беларусі», што праходзіць 28—29 кастрычніка ў Вільні.

«Але мы не гордыя, запросім яшчэ на нейкае мерарыемства, — сказаў Лінкявічус. — Мы з міністрам Макеем нядаўна сустракаліся ў Нью-Ёрку, у нас быў даволі канструктыўны дыялог»

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць