Грамадства99

У Мазыры рэдактарка раёнкі перадрукавала перад выбарамі свой артыкул 4-хгадовай даўніны

На сайце мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» з'явіўся артыкул за подпісам галоўнага рэдактара Ларысы Чорнай пад назвай «Землякі вы мае землякі. Беларусь ты мая Беларусь!».

Рэдактар у сваім пафасным стылі нагадвае чытачам пра выбары, «гэты вялікі і доўгачаканы дзень, пра які так шмат гаварылася і пісалася». 

Сапраўды, шмат пісалася пра выбары! Асабліва Ларысай Чорнай. І не толькі пра выбары. Як выявілася, дадзены артыкул яна напісала чатыры гады таму, і прысвечаны ён быў тады Усебеларускаму сходу ў 2010 годзе. 

Як кажуць, знайдзіце розніцу. Чаго гэта ў рэдактара як у 2010 годзе, так і ў 2014 «душа святкуе і радуецца»? Варта заўважыць, што артыкул-панегірык перапісаны слова ў слова, толькі «Усебеларускі сход» заменены на «выбары ў мясцовыя Саветы». 

Як і чатыры гады таму, рэдактар піша пра нейкіх сяброў з Нідэрландаў, якія, як толькі трапілі ў Мазыр, дык здзівіліся да глыбіні душы чысціні ды добраўпарадкаванню.

Відаць, чатыры гады не могуць адысці ад захаплення палескім райцэнтрам нейкія «сябры з Нідэрландаў». Так усе ў Беларусі добра! І чатыры гады таму, і зараз, у 2014! Што не варта і новыя артыкулы пісаць, можна толькі старыя браць і перадрук рабіць! 

«Радуйся, сэрца, ганарыся!», — як піша выдатнік друку Ларыса Чорная. У тэксце яна, канечне, узгадала прэзідэнта добрым словам. І «Дажынкі». Праўда, у тэксце, надрукаваным 4 гады таму, было напісана «Дажынкі-2010», у «сучасным» жа варыянце артыкула - «Дажынкі-2013». 

Хваліць у артыкуле ўсё і усіх выдатнік друку, славіць беларускія ўлады на поўную меру. Заклікае моладзь: «Інтэлектам сваім пракладай шлях да зорнай ростані!». 

А прыклад ёсць жа браць з каго! Ну хоць з галоўнага рэдактара газеты! Напішы адзін раз артыкул – а затым кожныя чатыры гады яго перадрукоўвай, ганарары атрымлівай, толькі даты змяняй.

Скрын-шот 2010 года

Скрын-шот 2014 года

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць