Ад рэдакцыі2424

Блакаванне NN.BY на Дзень Волі было ўнікальным у сваім родзе

Гэта не першы выпадак блакавання незалежных СМІ ў інтэрнэце, але адключэнне ад інтэрнэту сервера сайта, размешчанага ў Беларусі, адбылося ўпершыню.

Калі ў 2010 ці 2011 гадах ДДоСілі або адключалі доступ з Беларусі да Gmail, Facebook, Vkontakte і г.д., то цяпер проста дубова адключылі адрас размешчанага ў Беларусі сайта.

Як паказвае traceroute, перадача звестак абрывалася на на asbr3.net.belpak.by. Верагодна, інтэрнэт-рэсурс заблакавалі на шлюзе беларускага дата-цэнтра.

Татальная блакада доўжылася прыкладна з 19.10 да 23.20.

У адрозненне ад, скажам, «Хартыі-97», сайт «Нашай Нівы», яго сервер, фізічна размешчаны ў Беларусі. Для нас гэта прынцыпова — мы беларуская газета. Гэта таксама патрабаванне заканадаўства. Згодна з указам №60, беларускія юрыдычныя асобы абавязаны размяшчаць свае сайты толькі на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя беларускія СМІ дагэтуль гэтага не ажыццявілі, але адпаведна іх сайты, з юрыдычнага пункту гледжання, не маюць афіцыйнага характару.

Цяжка сказаць, нашто было блакаваць сайт NN.BY, што азначае такая дэманстрацыя сілы. Можна з пэўнасцю сцвярджаць, што ніякіх прававых падставаў для гэтага не было. Магчыма — але гэта толькі гіпотэза — што на паспяховым і даволі моцным сайце тэсцілі новыя методыкі. 

Звярнула ўвагу, што адначасова з блакаваннем «Нашай Нівы» быў заблакаваны доступ да жывой відэатрансляцыі радыё «Свабода». А таксама быў ускладнены або немагчымы доступ да сайта тэлеканала «Белсат». У выпадку апошняга, мабыць, мела месца ддос-атака. І «Белсат», і «Свабода» — не беларускія па месцы размяшчэння сродкі масавай інфармацыі, таму заблакаваць іх сайты з Беларусі было нельга.

Што аб'ядноўвае ўсе тры гэтыя старонкі? Найперш тое, што тры гэтыя перадавыя ў тэханалагічным плане рэсурсы здольныя рабіць жывыя або вельмі аператыўныя відэатрансляцыі з месца падзей.

Калі менавіта гэта стала прычынай блакавання, то гэта, канечне, чыясьці прага дасягнуць немагчымага. У сучасным свеце відэа ўсё адно трапляе ў сеціва: сотні людзей здымаюць на тэлефоны. 

Выпадкі блакавання проста разбураюць (ці пацвярджаюць) імідж і інвестыцыйны рэйтынг Беларусі. Рэалісты цудоўна разумеюць, што дзяржава не можа быць «выбарачна прававой», як нельга быць «трошкі цяжарнай».

У часе блакавання Рэдакцыя працавала праз сацыяльныя сеткі:

Укантакце — vk.com/nasa_niva

Фэйсбук — facebook.com/pages/Наша-Ніва-першая-белар…

Твітар — twitter.com/@nasa_niva

Там вы можаце знайсці самы поўны анлайн-рэпартаж.

І, калі ласка, зафрэндзіце гэтыя адрасы, каб мець доступ да НН у выпадку паўтарэння такога блакавання.

Мы будзем расследаваць інцыдэнт 25 сакавіка і, спадзяёмся, што вінаватыя ў свой час панясуць пакаранне.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць