Здарэнні22

У Мінску пры закладцы ў тайнікі псіхатропаў затрыманы школьнік

Заводскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да 17-гадовага вучня адной са школ раёна, затрыманага паводле падазрэння ў распаўсюджванні псіхатропных рэчываў у буйным памеры.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, затрыманню папярэднічалі сумесныя следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі падраздзялення па наркакантролі Заводскага РУУС і Заводскага РАСК. Падлетка затрымалі з доказамі злачынства падчас закладкі ў тайнікі курыльных сумесяў, у якіх утрымліваецца псіхатропны кампанент AM(N)-2201. У яго канфіскавана 9,9 г размеркаваных па порцыях «міксаў».

У хуткім часе затрыманаму будзе выстаўлена абвінавачанне, вырашаецца пытанне аб выбранні ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

За ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК, вызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Варта зазначыць, што, як заявіў 27 сакавіка ў размове з журналістамі намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч, айчыннае крымінальнае заканадаўства не дыферэнцыюе пакаранне прадаўцам наркотыкаў і гэтак званым мінёрам, якія толькі закладваюць купленыя кліентамі праз інтэрнэт дозы ў тайнікі. Ім таксама пагражае адказнасць за збыт наркотыкаў.

Паводле інфармацыі Герасімава, толькі ў Заводскім раённым аддзеле Следчага камітэта з пачатку года завершана расследаванне і накіравана ў суд больш як 40 крымінальных спраў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Яшчэ прыблізна 20 крымінальных спраў знаходзяцца ў вытворчасці, з іх пяць — у дачыненні да непаўналетніх. У пераважнай большасці ў матэрыялах крымінальных спраў фігуруюць курыльныя сумесі з утрыманнем псіхатропных рэчываў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць