Грамадства

У Бабруйску галадоўнікі скончылі трохдзённую акцыю пратэсту

Бабруйскія галадоўнікі: Нас хочуць загнаць у стойла

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага завяршылі трохдзённую галадоўку пратэсту.

Ад адміністрацыі прадпрыемства яны патрабавалі спыніць перасьлед працаўнікоў за прыналежнасьць да незалежнага прафсаюзу. Акцыю пратэсту падтрымалі каля станкоў 10 працоўных. Каля прахадной галадаў старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускалі на завод. Тры дні актывіст жыў ля прахадной у сваёй машыне. Акцыю пратэсту падтрымліваюць і двое звольненых раней з заводу працаўнікоў, якія засталіся сябрамі незалежнага прафсаюзу.

Паводле галадоўнікаў, адміністрацыя заводу пакінула ўсіх сяброў недзяржаўнага прафсаюзу бяз прэміяў ды сацыяльных выплат, выселіла з памяшканьня, якое займаў Свабодны прафсаюз у будынку заводакіраўніцтва, і заблякавала старшыні суполкі доступ на тэрыторыю заводу.

Галадоўнікі лічаць, што сваёй акцыяй пратэсту яны прыцягнулі ўвагу грамадзкасьці да праблемаў, якім ім чыніць адміністрацыя заводу. Яны заяўляюць, што гэта была асноўная мэта іхнай галадоўкі.

Каментары

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць