Усяго патроху99

Новы модны адпачынак: праменады на балоце па экасцежцы

Экалагічныя актывісты дамагліся пабудовы на самым вялікім верхавым балоце Беларусі адмысловай экасцежкі. Цяпер у аматараў незвычайнага прыгожага адпачынку з’явілася новая мэта на мапе Беларусі.

Балотны масіў Ельня знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, блізу горада Мёры. 25 ліпеня там адкрылася экасцежка, што вядзе да азёраўкаў –- невялікіх балотных азёраў з выспамі. 

Праз вёсачку Канахі, якую абступіў баршчавік у рост чалавека, і, падаецца, хутка захопіць; пешшу па лясной дарозе і 1,5 кіламетра проста па балоце, куды б не наважыўся сунуцца сам і дзе мясцовыя мяхамі збіраюць журавіны — гэта ты, хто апынуўся ля самага дзікага балота Беларусі і ідзе па першай у краіне экасцежцы.

Месцамі тут будаўнікі цягалі дошкі на сваіх руках, увёсну – у гумавых касцюмах па плечы, а 25 ліпеня 2014 году экасцежка пачала прымаць гасцей. Будоўля ішла год і скончылася два тыдні таму. Экасцежку зрабілі за грошы ПРААН, Еўрасаюза і мясцовых уладаў, уклаўшы каля 120 000 даляраў. Грошы патрэбныя былі ў тым ліку на адмысловую драўніну, якая б не гніла ад пастаяннай вільгаці.

Ехаць да балота давядзецца не па трасе, а па вясковай дарозе. Апошні адрэзак у кіламетр-два лёгка прайсці і праехаць летам, але толькі ў гумовіках – вясной. Сама сцежка — драўляны насціл шырынёй каля 1,5 метра. Па баках -– трава, дробнае кустоўе, невысокія балотныя дрэўцы.

Тут можна паслухаць экскурсію, якую ладзіць візіт-цэнтр у Мёрах, пахадзіць на балотаступах па сфагнуму, паназіраць за птушкамі ў бінокль з назіральнай вежы. Таксама ўздоўж экасцежкі ёсць інфармацыйныя стэнды пра балота і яго жыхароў.

«У нас толькі зараз пачалі прыходзіць да таго, каб развіваць экатурызм у заказніках і даваць магчымасць людзям пазнаёміцца з дзікай прыродай у заказніках», — кажа Вольга Каскевіч з кампаніі «У абарону беларускіх балот». Вольга і іншыя актывісты кампаніі аддаюць сілы на ўратаванне яшчэ васьмі балот Беларусі, якія знаходзяцца пад пагрозай торфаздабычы.

Паводле Вольгі, экасцежка ў паўтары кіламетры –- не так шмат, і той, хто жадае, можа сам пайсці далей па балоце -– асцярожна, але ведаючы, што ў верхавым балоце нельга завязнуць – гэта толькі міф. 

«Для Беларусі гэта ўнікальная сцежка, — кажа Канстанцін Чэкалаў. – У межах нашай кампаніі мы ўвесь час агучвалі ідэю стварэння такіх экасцежак, таму што для Беларусі гэта нешта новае і перспектыўнае для прыцягвання турыстаў з Еўропы, дзе такіх балот не засталося».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены6

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены6

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць