Літаратура1313

80-гадовая жанчына з Валожынскага раёна напісала свой першы верш. Па-беларуску, такі мілы!

Гертруда Антонаўна Раман нарадзiлася i ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Камень Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi. Цяпер яна iнвалiд 1-й групы, вельмi пажылы чалавек — яснага розуму i вялiкай жыццёвай мудрасцi.

Сёлета ей споўнiлася 80 гадоў. Усё свае жыццё Гертруда Антонаўна адпрацавала у мясцовым калгасе.

Выгадавалi разам з мужам дваiх дзяцей. На зiму яе забiрае у Мiнск дачка, а лета яна бавiць у роднай вёсцы.

З акна яе хаты на ўскрайку вёскi якраз i вiдаць тыя самыя бярозкi, канава, дзе вясной бяжыць ручай, зусiм побач шумiць лес i раскiнулася поле. Родныя мясцiны, краявiды, якiх ёй так бракуе ў горадзе… Мабыць, усё гэта i натхнiла яе на гэты верш.

На пытанне, чаму не пiсала вершы раней, адказвае проста — не было калі.

Мой родны куток, цябе так люблю я,
Ля хлева грудок мне сэрца мiлуе.
Тут птушкi спяваюць званчэй,
Тут кветкi красуюць ярчэй.

Бярозкi-красунi шапочуць лiстамi,
Вунь тыя, ля хаты, што выраслi самi.
За рэчкай-канавай ручай б'е з крынiцы.
Там, у барках, ужо спеюць сунiцы.

Вось птушка запела, салоўка завецца,
А песнi спявае, аж шчымiць за сэрца.
Паветра якое, не перадаць вам,
I верасам пахне, i сенажаццю.

Дзе так бывае, вы мне раскажыце:
Вунь чмыхае вожык, схаваўшыся ў жыце.
А скора паспеюць ажыны, бруснiцы,
Адпачыць прыязджайце, нi трэба i Нiццы!

У лес не хаджу я — не маю ўжо сiлы,
Але сцежкi усе помню, я вам не схлусiла. 

* * *

Ад рэдактара. Дасылайце і Вы вершы, не адно свае, але і старэйшых і малодшых сваякоў.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым8

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам29

Праз Беларусь на расійскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вырабу ракет3

Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча7

У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі1

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым8

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць