Грамадства

Швайцарыя таксама забараняе ўезд беларускім чыноўнікам

Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўрапейскага зьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і таксама забараніла ім уезд на сваю тэрыторыю.

Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўрапейскага зьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і таксама забараніла ім уезд на сваю тэрыторыю.

Прадстаўнік Фэдэральнага дэпартамэнту замежных справаў Швайцарыі Жан-Філіп Жэнэро патлумачыў, што рашэньне швайцарскіх уладаў не пускаць на сваю тэрыторыю беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі вынікаў выбараў, зьвязанае з «адсутнасьцю свабоды ў гэтай былой савецкай рэспубліцы».

У такой сытуацыі, Швайцарыя падтрымлівае санкцыі Эўрапейскага зьвязу, у склад якога сама не ўваходзіць.

Швайцарскія ўлады яшчэ 27 сакавіка ў адмысловай заяве заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць палітзьняволеных, спыніць парушэньні правоў чалавека і забясьпечыць сваім грамадзянам права на свабоду слова і сходаў.

«Фэдэральны дэпартамэнт замежных справаў Швайцарыі афіцыйна заклікае беларускія ўлады выконваць свае міжнародныя абавязацельствы што да падставовых правоў і свабодаў чалавека. Калі палітычная сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца хутка і на працяглы час, Швайцарыя будзе разглядаць магчымасьць увядзеньня мэтанакіраваных санкцыяў супраць Беларусі», – гаворыцца ў заяве швайцарскх уладаў.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы2

У Талачынскім раёне супрацоўнікі ДАІ самі з'елі аленя, збітага машынай на дарозе9

У Мінску мужчына прыраўнаваў жонку і нанёс ёй 27 удараў нажом5

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»8

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць