Свет66

Літва выдала інструкцыю, як грамадзянам дзейнічаць у выпадку расійскай агрэсіі

«Стрэлы ў вас за акном — гэта не канец свету, — гаворыцца ў інструкцыі. — Захоўвайце ясны розум, не панікуйце і дзейнічайце рацыянальна».

Інструкцыі рэкамендуюць грамадзянам ажыццяўляць негвалтоўны супраціў даступнымі сродкамі і не губляць прысутнасці духу.

Захоп Расіяй некалькіх рэгіёнаў Украіны прымусіў іншыя краіны задумацца. Найбольш аператыўна рыхтуе адказы на патэнцыйныя пагрозы Літва.

Сілы спецыяльнага прызначэння распрацавалі планы рэакцыі цягам 24 гадзін на любыя спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Акрамя таго, рыхтуюцца і планы дзеянняў на выпадак адкрытага замежнага ўварвання і акупацыі тэрыторыі краіны.

У прыватнасці, Міністэрства абароны краіны распрацавала і пачынае распаўсюд інструкцый, што рабіць звычайным грамадзянам.

«Стрэлы ў вас за акном — гэта не канец свету, — гаворыцца ў інструкцыі. — Захоўвайце ясны розум, не панікуйце і дзейнічайце рацыянальна».

Жыхароў заклікаюць пратэставаць супраць замежнай акупацыі дэманстрацыямі і забастоўкамі «ці, прынамсі, робячы сваю работу горш, чым звычайна». Таксама асобна адзначаецца патрэба самаарганізоўвацца праз сацыяльныя сеткі і інтэрнэт.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце выказала спачуванні Украіне ў сувязі з трагедыяй пад Валнавахай. Фота са старонкі Грыбаўскайце ў Фэйсбуку.

Пасля Другой сусветнай вайны літоўцы наладзілі самы эфектыўны партызанскі рух сярод усіх краін, акупаваных саветамі. Узброены супраціў насіў масавы характар да 1952 года.

Летась Літва была самым гучным крытыкам дзеянняў Расіі ва Украіне. Сітуацыя Літвы адрозніваецца тым, што рускіх імігрантаў у краіне няшмат, менш за 10%. З іншага боку, Літва мяжуе, з аднаго боку, з нашай Беларуссю, якую ў Вільні разглядаюць як васала Расіі, а з другога — з мілітарызаваным расійскім анклавам Калінінграда.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць