Свет1515

Figaro: План Меркель і Алянда прадугледжвае пазаблокавасць і федэралізацыю

План канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда адносна ўрэгулявання канфлікту на Данбасе прадугледжвае пазаблокавасць і федэралізацыі Украіны.

AP

Пра гэта піша французскае выданне Le Figaro са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Меркай поспеху Ангелы Меркель і Франсуа Алянда застаецца павага да Мінскага пратакола і эфектыўнае ажыццяўленне кожнага з дванаццаці пунктаў, у тым ліку вывад расейскіх войскаў з Украіны і спыненне паставак зброі сепаратыстам», — піша выданне.

«Але гэта яшчэ не ўсё. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, франка-германскі план урэгулявання павінен забяспечыць нейтралітэт Украіны і «федэральнае рашэнне», што замарозіць канфлікт на ўсходзе», — піша СМІ.

Варта адзначыць, што аб магчымых саступках сепаратыстам, у тым ліку тэрытарыяльных, пісала і нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung.

Аднак пасля ўрад ФРГ абверг гэтую інфармацыю. «Тэрытарыяльныя пытанні не з'яўляюцца прадметам перамоваў паміж Парашэнкам, Аландам і Меркель», — адзначыў прадстаўнік урада.

У той жа час, як піша Le Figaro, тое, што Ангела Меркель пагадзілася правесці перамовы, «дае падставы для аптымізму», паколькі менавіта па ініцыятыве канцлера Германіі, па інфармацыі СМІ, была адменена сустрэча 15 студзеня ў Астане ў нармандскім фармаце.

«Францыя настойвала, што сустрэча павінна адбыцца ў любым выпадку, а падтрымліваць дыялог з Расіяй неабходна нават пры адсутнасці вынікаў», — адзначыла крыніца выдання.

Як піша французская газета, еўрапейцы занепакоеныя тым, што пытанне пастаўкі зброі Украіне набывае ўсё большае значэнне і ўзмацняе ролю ЗША.

«Еўрапейскі саюз зацікаўлены ў тым, каб зацвердзіць сябе ў якасці адзінага суразмоўцы Крамля», — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік ЕС у каментары выданню.

У той жа час народны дэпутат Сяргей Лешчанка паведаміў, што прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі заявіў яму, што бачыў на ўласныя вочы план Меркель-Алянд, і там адсутнічаюць палажэнні аб НАТА і асацыяцыі з ЕС.

«Цытую даслоўна: «У плане, узгодненым Меркель і Аляндам у Кіеве, які цяпер будзе абмяркоўвацца ў Маскве, няма ні пра НАТА, ні пра асацыяцыю Украіны з Еўрасаюзам. Такое ўражанне можа скласціся з публічнага выступу Алянда, што ён лічыць немэтазгодным удзел Украіны ў НАТА. Але гэтага няма ў плане Меркель-Алянд-Парашэнка «, — напісаў Лешчанка.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Пуцін прапанаваў Меркель і Алянду стварыць новае Прыднястроўе ва Украіне.

У той жа час намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы заявіў, што асновай перамоў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з Меркель і Аляндам былі мінскія пагадненні, а не дакумент Пуціна.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць