Грамадства1919

Бартосік — «Советской Белоруссии»: Напісалі пра палякаў-крывапійцаў — напішыце і пра катаў з НКВД

Ва ўчорашнім выпуску у газэце «Савецкая Беларусь — Беларусь сёньня» быў надрукаваны на цэлую паласу рэпартаж Зьмітра Бартосіка зь Беласточчыны, які зьявіўся тыдзень таму на сайце Радыё Свабода.

Тэкст перакладзены на расейскую мову.

Праграма Зьмітра Бартосіка з сэрыі «Падарожжы Свабоды» прысьвечаная тэрору з боку Арміі Краёвай у адносінах да праваслаўнага насельніцтва, які адбываўся ў 1940-я гады на Беласточчыне. У рэпартажы Бартосік размаўляе зь мясцовымі жыхарамі пра падзеі таго часу.

Даведаўшыся пра публікацыю на старонках газэты Адміністрацыі прэзыдэнта, Зьміцер Бартосік вельмі зьдзівіўся:

«Больш за 10 гадоў я вандрую па беларускіх вёсках, дзе даю магчымасьць старым выказаць усё, што набалела. За гэтыя гады былі расказаныя дзясяткі гісторый пра злачынствы савецкіх партызан, нямецкіх салдат, супрацоўнікаў НКВД, акупацыйных паліцэйскіх. Але чамусьці менавіта гэты матэрыял быў уганараваны ўвагаю «Беларусі сегодня». Ці не таму толькі, што крывапійцамі і нелюдзямі выступаюць палякі?»

Бартосік прапануе рэдакцыі «Савецкай Беларусі» перадрукаваць іншыя матэрыялы з цыклю «Падарожжы Свабоды»,

«А што ж яны не перадрукуюць матэрыял пра Багданаў ці пра Сакалоўку? Ці не таму, што тэма партызанскіх злачынстваў — табу ў «СБ»? Бо там і месца дзеяньня Беларусь і ўсе дзейныя асобы — беларусы».

Зьміцер Бартосік

Каментары19

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць